Ілфаў (рум.: Judeţul Ilfov) — румынскі жудзец у рэгіёне Валахія. Уваходзіць у Бухарэсцкую агламерацыю. Плошча — 1583 км², размешчаны ў Ніжнедунайскай нізіне. Па тэрыторыі жудзеца працякаюць рэкі Дымбавіца і Калянціна.
Мяжуе з жудзецамі: Яламіца і Кэлэрашы на ўсходзе; Дымбавіца на захадзе; Прахава на поўначы; Джурджу на поўдні і ўсходзе. Атачае сталіцу краіны Бухарэст.