Перайсці да зместу

Івонка Сурвіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Старшыня Рады БНР у выгнанні
з 1997 — па цяп. час
Папярэднік Язэп Сажыч

Нараджэнне 11 красавіка 1936(1936-04-11) (88 гадоў)
Імя пры нараджэнні Івонка Шыманец
Бацька Уладзімір Шыманец
Маці Эвеліна Шыманец
Муж Янка Сурвіла
Дзеці Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла
Адукацыя
Дзейнасць літаратуразнаўства[1], жывапіс[1] і палітыка[1]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Лізаветы II Ордэн Пагоні Медаль да стагоддзя БНР

Медаль Францыска Скарыны[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Івонка Сурвіла, у дзявоцтве Шыманец (нар. 11 красавіка 1936, Стоўбцы) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка ў эміграцыі, філолаг, мастачка, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Бацька — Уладзімір Шыманец, родам з Засулля каля Стоўбцаў, міністр фінансаў БНР. Маці — Вольга Шыманец.

З 1944 года разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — у Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філалагічны факультэт Сарбоны (1959)

Разам з мужам Янкам Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову. У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады (англ.: Canadian Ethnocultural Council) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі» (англ.: Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus) і была яго кіраўніцай. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталяў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медыцынскага персаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей[2].

З 1997 года старшыня Рады БНР у выгнанні.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — Паўліна Сурвіла (1964—2020), этнамузыколаг і мастачка, другая дачка — Ганна Сурвіла.

Дзявочае прозвішча Івонкі Сурвілы — Шыманец. У грамадскім і палітычным жыцці вядомая паводле мужавага прозвішча Сурвіла (піша "Сурвілла", так з падвоеным зычным пішуцца ў польскай традыцыі імёны старалітоўскага паходжання: Surwiłło, Montwiłł, Skirmuntt).

Прозвішча Сурвіла ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Sùr-vil'as[3]. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы Sùrvilas, Survìlas, Survilà, Survylà[4]. У Лідскім павеце ў XVI ст. зафіксаваны "Миколай Сурвило"[5], прозвішча Сурвіла вядомае і ў наш час[6].

Ад таго ж імя і тапонімы ўздоўж літоўскай мяжы Сурвілішкі, Сурвілы, у гэтай жа паласе і Белевічы ля Смаргоні, адкуль Янка Сурвіла, муж Івонкі Сурвілы.

Выбраная бібляграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. radabnr.org
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 141.
  4. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 861.
  5. М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1966. С. 262.
  6. М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969. С. 399.