Іван Фадзеевіч Кудзелька
Іван Фадзеевіч Кудзелька | |
---|---|
Нараджэнне |
12 снежня 1891 |
Смерць |
28 чэрвеня 1938 (46 гадоў) |
Іван Фадзеевіч Кудзелька (12 снежня 1891, Рудзенск, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 28 чэрвеня 1938, Менск, НКУС) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Стрыечны брат Міхася Чарота.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]3 1914 года ў арміі, з сакавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі. Працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне з чэрвеня 1922 года. 3 1925 года сакратар Гарадоцкага, Глускага райкамаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкама, намеснік старшыні Бабруйскага акружнога выканаўчага камітэта. 3 1930 года старшыня Мазырскай акружной кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б, загадчык аддзелаў ЦК КП(б)Б. У 1935—1937 гадах наркам фінансаў БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1932—1937 гадах. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—1937 гадах. Член ЦВК БССР на працягу 1927—1929 гг.
Арыштаваны ў 1937 годзе па справе ўдзелу ў аб’яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 года быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.557