Ёнс Якаб Берцэліус
Ёнс Якаб Берцэ́ліус (шведск.: Jöns Jakob Berzelius, 20 жніўня 1779, Лінчэпінг — 7 жніўня 1848, Стакгольм) — шведскі хімік і мінералог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ёнс Якаб Берцэліус нарадзіўся 20 жніўня 1779 года ў паселішчы Веверсундэ паблізу Лінчэпінга на поўдні Швецыі ў сям’і дырэктара школы. Бацька памёр неўзабаве пасля яго нараджэння. Маці Ёнса другі раз выйшла замуж, але пасля нараджэння другога дзіцяці захварэла і памерла. Айчым зрабіў усё, каб Ёнс і яго брат атрымалі добрую адукацыю. Хіміяй Ёнс Якаб Берцэліус захапіўся толькі ў дваццацігадовым узросце.
Па заканчэнні гімназіі паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт. У 1804 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і заняў пасаду ад’юнкта медыцыны і фармацыі ў медыцынскай вышэйшай школе ў Стакгольме. У 1807 годзе стаў прафесарам гэтай вышэйшай школы, а з 1810 — прафесарам хіміі і фармацыі Каралінскага інстытута. У 1832 годзе пакінуў кафедру ў інстытуце і заняўся складаннем падручнікаў і аглядаў па хіміі.
Берцэліус на вопыце пацвердзіў многія хімічныя законы, вядомыя да таго часу. На працягу 1808—1812 гадах атрымаў новыя доказы закона кратных адносін, раней прапанаванага Джонам Дальтанам, і звязаў атамістычную тэорыю з шырокімі і разнастайнымі хімічнымі фактамі.
Адкрыў хімічныя элементы цэрый, селен, торый.
Стварыў электрахімічную тэорыю хімічнай роднасці, на яе аснове пабудаваў класіфікацыю элементаў, злучэнняў і мінералаў. Увёў сучасныя сімвалы хімічных элементаў, прапанаваў тэрмін «каталіз».
У 1814 годзе апублікаваў табліцу атамных мас 41 простага рэчыва, выбраўшы ў якасці адзінкі параўнання кісларод, атамную масу якога ён прыняў за 100.
У 1818 годзе цалкам выклаў сваю тэорыю прапорцый. Да гэтага часу вызначыў атамныя масы 46 элементаў і ўсталяваў працэнтны склад ~ 2000 злучэнняў.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1808), яе прэзідэнт у 1810—1818 гадах.
Зноскі
- ↑ а б в Jöns Jacob Berzelius — 1917.
- ↑ а б Melhado E. M. Jons Jacob Berzelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Berzelius, Jacob // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 14 мая 2022.
- ↑ Jöns Jacob Berzelius Праверана 4 студзеня 2017.
- ↑ Jacob Berzelius Праверана 28 снежня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ёнс Якаб Берцэліус на Вікісховішчы |
- List of works by Berzelius (301 items as of access date 2011-12-29)
- Online works at Project Runeberg
- Працы Jöns Jacob Berzelius ў праекце «Гутэнберг»
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1779 годзе
- Нарадзіліся ў Эстэргётландзе
- Памерлі 7 жніўня
- Памерлі ў 1848 годзе
- Памерлі ў камуне Стакгольм
- Пахаваныя на могілках Солна
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лінчэпінгу
- Памерлі ў Стакгольме
- Хімікі Швецыі
- Узнагароджаныя медалём Коплі