Перайсці да зместу

Чарнігаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:36, 15 кастрычніка 2024, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Горад
Чарнігаў
укр.: Чернігів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Чарнігаўскі раён[d]
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
907
Плошча
  • 79 км²
Вышыня цэнтра
136 ± 1 м
Насельніцтва
  • 286 899 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0462 (2)
Паштовыя індэксы
14000
КААТУУ
7410100000
Афіцыйны сайт
Чарнігаў на карце Украіны ±
Чарнігаў (Украіна)
Чарнігаў
Чарнігаў (Чарнігаўская вобласць)
Чарнігаў

Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (IX ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 282,7 тыс. чал. (2022).

Назва Чарнігаў найімаверней адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.

Крыніцай тапоніма мог быць засведчаны на Падняпроўі антрапонім Чарніга (Чэрніга). У ім вылучаецца корань, роднасны слову чорны. Антрапанімічны пашыральнік -іг- таксама ў сучасных прозвішчах у рэгіёне тыпу Брыдзіга, Скаліга, Сувіга, Шэліга і пад.

Ад антрапоніма тапонім Чарнігаў утвораны так жа сама, як тапонімы Быхаў, Чэрыкаў і інш.

Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.

Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5.6 °C (22 °F).

Клімат Чарнігава
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8 15 21 25 32 32 32 32 30 25 14 11 32
Сярэдні максімум, °C 3 2 3 12 19 22 23 22 17 11 3 0 11
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5 0 8 14 17 18 17 13 7 1 −2 7
Сярэдні мінімум, °C −8 −7 −2 3 8 12 13 12 8 3 −1 −5 3
Абсалютны мінімум, °C −35 −27 −27 −8 0 2 7 2 −3 −10 −22 −26 −35
Норма ападкаў, мм 42 36 35 42 45 79 80 67 43 35 48 47 599
Крыніца: Weatherbase

У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—1036 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.

Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[2][3].

Насельніцтва (асоб)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017 2018
27 716 34 359 68 597 89 585 158 873 238 141 296 347 304 994 291 641 289 400[4]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова руская беларуская
74,01 % 24,50 % 0,29 %

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.

Культура, адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.

Выдатныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]