Перайсці да зместу

Фасфаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:50, 29 сакавіка 2024, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Фасфаты — солі і эфіры фосфарных кіслот, асноўнае ўжыванне - фосфарныя ўгнаенні. Фасфаты шырока выкарыстоўваюцца ў сінтэтычных мыйных сродках для звязвання іонаў кальцыю і магнію. Важнае месца фасфаты займаюць і ў біяхіміі, а менавіта ў сінтэзе мноства біялагічна актыўных рэчываў, а таксама ў энергетыцы ўсіх жывых арганізмаў.

Адрозніваюць ортафасфаты і кандэнсаваныя фасфаты, якія змяшчаюць больш аднаго атама P, якія ўтвараюць сувязі P—O—P.