Перайсці да зместу

Васіль Іванавіч Сямеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Васіль Іванавіч Сямеўскі
Дата нараджэння 25 снежня 1848 (6 студзеня 1849)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня (4 кастрычніка) 1916 (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, гісторык, публіцыст
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін[3]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Іванавіч Сяме́ўскі[4][5] (25 снежня 1848 (6 студзеня 1849) — 21 верасня (4 кастрычніка) 1916) — рускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар рускай гісторыі (1889), прафесар (1882). Брат М. І. Сямеўскага.

Нарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. У 1859—1863 гадах вучыўся ў Другім кадэцкім коропусе. Скончыў з залатым медалём Першую Санкт-Пецярбургскую гімназію ў 1866 годзе і на працяу двух гадоў вучыўся ў Медыка-хірургічнай акадэміі. Перайшоў на вучобу на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1872 годзе. У 1872—1866 гадах прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і прафесар Аляксандраўскага ліцэя. Чытаў лекцыі на Бястужаўскіх курсах[5]. У 1889 годзе абараніў у Маскоўскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара рускай гісторыі «Крестьянский вопрос. в XVIII и первой половине XIX в.», якая была адзначана Увараўскай прэміяй Акадэміі навук і залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства[6]. У 1891 годзе па запрашэнню А. М. Сібіракова В. І. Сямеўскі здзейсніў паездку ў Сібір[6][7]. У 1894—1896 гадах быў таварышам старшыні Гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, а з 1895 года сакратаром аддзела для садзейнічання самаадукацыі ў Камітэце педагагічнага музея ваенна-навучальных устаноў[6][7].

Пасля расстрэлу дэманстрацыі рабочых 9 студзеня 1905 года В. І. Сямеўскі ўвайшоў у склад дэпутацыі літаратараў і вучоных да членаў урада[5]. Быў арыштаваны. З 1905 года член Камітэта дапамогі вызваленым вязням Шлісельбургскай крэпасці, член Камітэта па аказанню дапамогі палітычным ссыльным[7][8][5]. Член Саюз вызвалення, дэлегат яго 2-га з’езда[7]. У 1906 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Народна-сацыялістычнай партыі, член яе арганізацыйнага камітэта, адзін з аўтараў праграмы[7], член Цэнтральнага камітэта[5]. У 1913—1916 гадах адзін са стваральнікаў і рэдактараў гісторыка-літаратурнаа часопіса «Голас мінулага»[5][7][8].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. І. Сямеўскі займаўся даследаваннем гісторыі сялянства XVII—XIX стагоддзяў і рабочага класа ў Расіі, руху дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Звязваў урадавую праграму вызвалення рускага сялянства з поглядамі інтэлігенцыі, робячы выснову аб тым, што першая вырасла з другой. Працы грунтаваліся на дэмакратычных пазіцыях, выкарыстоўваўся шырокі фактычны матэрыял. Быў праціўнікам сталыпінскай аграрнай рэформы, якая руйнуе суполку, у якой бачыў дэмакратычны пачатак, устойлівасць як інстытута, які засцерагаў вёску ад «язвы пралетарыяцтва»[7]. Ідэалізаваў сялянскую абшчыну, спецыфічна асэнсоўваў прычыны скасавання прыгоннага права[5].

Працы В. І. Сямеўскага друкаваліся ў перыядычных выданнях «Отечественные записки», «Русское богатство», «Русская старина», «Русская мысль», «Вестник Европы» і інш.

  1. а б Семевский Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 476.
  3. Биографика СПбГУ Праверана 26 студзеня 2024.
  4. БелЭн 2002.
  5. а б в г д е ё ЭГБ 2001.
  6. а б в ЭСБЭ 1890—1907.
  7. а б в г д е ё Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  8. а б ВСЭ 1976.