Перайсці да зместу

Плод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:11, 20 снежня 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Плод (лац.: fructus) — відазмененая падчас падвойнага апладнення кветка; орган размнажэння пакрытанасенных раслін, які ўтвараецца з адной кветкі і служыць для фарміравання, абароны і распаўсюджвання насення, якое знаходзіцца ў ім. Шматлікія плады — каштоўныя прадукты харчавання, сыравіна для атрымання лекавых, фарбавальных рэчываў і г. д.

Навуку, якая вывучае плады, завуць карпалогіяй. Раздзел карпалогіі, які вывучае заканамернасці распаўсюджвання пладоў і насення, завуць карпаэкалогіяй (часам карпоэкологию разумеюць у шырокім сэнсе — як сінонім дыяспаралогіі, навукі, што вывучае заканамернасці распаўсюджвання дыяспор).