Перайсці да зместу

Стакгольмская дыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:15, 15 снежня 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Герб Стакгольмскай дыяцэзіі

Стакгольмская дыяцэзія — дыяцэзія Царквы Швецыі, сфарміраваная ў 1942 годзе, у якую ўваходзяць прыходы размешчаныя ў Паўднёвым Упландзе і паўночна-усходнім Сёдэрманландзе.

Да фарміравання Стакгольмскай дыяцэзіі прыходы, размешчаныя на поўнач ад Стакгольмскага шлюза, належалі Упсальскай архідыяцэзіі, а на поўдзень — Стрэнгнескай дыяцэзіі.

Кафедральным саборам дыяцэзіі з’яўляецца Царква Святога Мікалая ў Стакгольме. Дыяцэзія падзельна на 13 кантрактаў. Усяго ў дыяцэзіі налічваецца 69 прыходаў.

З 8 лістапада 2009 года біскупам дыяцэзіі з’яўляецца Ева Брунэ.