Паўночная Радэзія
Пратэктарат Вялікабрытаніі 1953—1963 у складзе Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда | |||||
Паўночная Радэзія | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі | |||||
|
|||||
Сталіца | Лусака | ||||
Мова(ы) | англійская мова | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | Southern Rhodesian pound[d] | ||||
Форма кіравання | пратэктарат | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночная Радэзія (англ.: Northern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год. Як адзіны пратэктарат узнікла ў 1911 годзе, калі калоніі Паўночна-Заходняя Радэзія і Паўночна-Усходняя Радэзія, якімі кіравала Брытанская Паўднёва-Афрыканская кампанія, былі аб'яднаны ў адну, якой быў нададзены статус пратэктарата кампаніі, нягледзячы на супярэчнасці з раней заключаным дагаворам. У 1924 годзе пратэктарат быў афіцыйна перададзены дзяржаве. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, у 1963 выйшла з федэрацыі, атрымаўшы самакіраванне. У 1964 годзе Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць. З 24 кастрычніка 1964 года краіна носіць назву Замбія.
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перадачы Паўночнай Радэзіі пад кіраванне дзяржавы, брытанскім манархам прызначаўся губернатар, які прадстаўляў яго і выступаў ад яго імя ў якасці главы дзяржавы, атрымліваючы інструкцыі ад брытанскага ўрада.
21 студзеня 1964 года пры атрыманні пратэктаратам Вялікабрытаніі Паўночная Радэзія права самакіравання была ўведзена пасада прэм'ер-міністра як главы ўрада пратэктарата. Адзіным прэм'ер-міністрам быў Кенет Каўнда, лідар руху за нацыянальную незалежнасць.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Great North Road, Northern Rhodesians worldwide
- Northern Rhodesia and Zambia, photographs and information from the 1950s and 1960s
- A Brief Guide to Northern Rhodesia