Перайсці да зместу

Ян Сабескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:11, 2 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ян Сабескі
польск.: Jan III Sobieski
маршалак вялікі каронны[d]
8 студзеня 1665 — 21 мая 1674
Папярэднік Ежы Себасцьян Любамірскі[d]
Пераемнік Станіслаў Геракліуш Любамірскі[d]
кароль польскі[d]
21 мая 1674 — 17 чэрвеня 1696
Папярэднік Міхал Вішнявецкі
Пераемнік Аўгуст Моцны
гетман вялікі каронны
5 лютага 1668 — 21 мая 1674
Папярэднік Станіслаў Патоцкі[d]
Пераемнік Дымітр Ежы Вішнявецкі
харунжы вялікі каронны
26 мая 1656 — 8 студзеня 1665
Папярэднік Аляксандр Канецпольскі[d]
Пераемнік Анджэй Патоцкі[d]
гетман польны каронны
30 красавіка 1666 — 5 лютага 1668
Папярэднік Стэфан Чарнецкі
Пераемнік Дымітр Ежы Вішнявецкі
староста барскі[d]
1669 — 1672
староста пуцкі[d]
1678 — 1696
староста явароўскі[d]
1644 — 1665
староста мендзылэнскі[d]
1673 — 1696
староста стрыйскі[d]
з 1660

Нараджэнне 17 жніўня 1629(1629-08-17)[1][2][…]
Смерць 17 чэрвеня 1696(1696-06-17)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Сабескія
Бацька Якуб Сабескі[d][5]
Маці Соф’я Тэафіла з Даніловічаў[d][5]
Жонка Марыя Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк’ен[6]
Дзеці James Louis Sobieski[d], Maria Teresa Sobieska[d], Тэрэза Кунегунда Сабеская[d], Aleksander Benedykt Sobieski[d], Konstanty Władysław Filip Sobieski[d], Teresa Teofila Sobieska[d], Adelajda Ludwika Sobieska[d] і Jan Sobieski[d]
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне маршал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Сабе́скі (польск.: Jan III Sobieski; 17 жніўня 1629, замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна — 17 чэрвеня 1696, Вілянаў, цяпер Варшава, Польшча) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 — 1696).

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Сабескіх герба «Яніна». Бацька — Якуб Сабескі, кашталян кракаўскі, маці з роду Жалкеўскіх. Атрымаў адукацыю ў Новадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некалькі год падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Ведаў некалькі моў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і французскую.

У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацкай вайны і ўступіў у войска. Удзельнічаў у пасольстве ў Асманскую імперыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртанні ўдзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швецыі, затым супраць яе на баку Яна Казіміра.

Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б. Хмяльніцкага. 3 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—60, супраць расійскіх ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. З 1666 года польны гетман каронны, з 1668 года — вялікі гетман каронны. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў бітве пад Хоцімам (1673).

16.5.1674 на сойме Ян III Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстрыйская групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. Доўгі час Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўнікоў сям’і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (яго сястра Кацярына была замужам за М. К. Радзівілам).

На працягу шмат гадоў вёў вайну з Асманскай імперыяй. Правёў радыкальную рэформу ва ўзбраенні і арганізацыі войска. У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні турэцкім і татарскім войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 турэцкая армія аблажыла Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і германскіх князёў (разам 70 тыс. чал.). 12 верасня 1683 адбылася генеральная бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю. Б. Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э. Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытурэцкі саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі Папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнаньскім К. Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686.

У астатнія гады панавання Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстрыйскай і прафранцузскай груповак. З цягам часу абвастрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. Караля і яго план спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта.

Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым. Ён увайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.

Зноскі

  1. Johann (Johann III. Sobieski) // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Jan III Sobieski // RKDartists
  4. Ян III Собеский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 157. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.