Перайсці да зместу

Францыск (Папа Рымскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:45, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Францыск
лац.: Franciscus PP.
Герб
266-ы Папа Рымскі
з 13 сакавіка 2013
Папярэднік Бенедыкт XVI
дапаможны біскуп
20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
coadjutor archbishop[d]
3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
Кардынал-святар (San Roberto Bellarmino[d])
21 лютага 2001 — 13 сакавіка 2013
Archbishop of Buenos Aires[d]
28 лютага 1998 — 13 сакавіка 2013
Дыяцэзія Архідыяцэзія Буэнас-Айрэса[d]
Папярэднік Antonio Quarracino[d]
Пераемнік Mario Aurelio Poli[d]
тытулярны біскуп
20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997
Дыяцэзія Auca[d]
Папярэднік Theodor Hubrich[d]
Пераемнік Mieczysław Cisło[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
30 лістапада 1998 — 13 сакавіка 2013
Дыяцэзія Eastern Ordinariate of Argentina[d]
Папярэднік Antonio Quarracino[d]
Пераемнік Mario Aurelio Poli[d]
Патрыярх Захаду[d]
з 13 сакавіка 2013
Папярэднік Бенедыкт XVI
Provincial of the Jesuits of Argentina and Uruguay[d]
1973 — 1979

Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэалогіі[d]
Дзейнасць ксёндз, хімік, пісьменнік, багаслоў, прапаведнік, спавядальнік, pastor, рымска-каталіцкі біскуп, каталіцкі біскуп, палітык
Нараджэнне 17 снежня 1936(1936-12-17)[1][2][…] (87 гадоў)
Бацька Марыа Хасэ Берголья[d]
Маці Рэджына Марыя Сілвары[d]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Францыск, Каталіцкая Царква ў Беларусі афіцыйна ўжывае імя Францішак[4], свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья (ісп.: Jorge Mario Bergoglio; нар. 17 снежня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 266-ы Папа Рымскі (з 13 сакавіка 2013), перад гэтым аргенцінскі кардынал.

Хорхэ Марыа Берголья нарадзіўся ў Аргенціне ў сям’і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы з пяці дзяцей. Атрымаў дыплом тэхніка ў хіміі. Вучыўся ў семінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў каледжы Святога Іосіфа, у Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі. Выкладаў літаратуру, філасофію і тэалогію ў трох каталіцкіх каледжах Буэнас-Айрэса.

13 снежня 1969 Берголья быў пасвечаны ў святары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным архібіскупам Джомніа. Прызначаны прафесарам тэалагічнага факультэта ў каледжы Сан-Мігель у аргенцінскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргенціны.

Уражанае яго навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэна ў рэшце рэшт павысіла Берголья, і ён у 19731979 з’яўляўся правінцыялам Аргенціны. У 1980 быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — семінарыі святога Іосіфа. Займаў гэту пасаду да 1986. Затым у Германіі скончыў сваю доктарскую дысертацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кардоўскі архібіскуп, дзе яго непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, з тытулам тытулярнага біскупа Аука (20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997). Каад’ютар (біскуп з правам спадчыны епархіі) архібіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Архібіскуп Буэнас-Айрэса (з 28 лютага 1998). Вялікі канцлер Каталіцкага ўніверсітэта Аргенціны. Кардынал-святар (с 21 лютага 2001) з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў архібіскупам Буэнас-Айрэса і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргенціны. Берголья заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацвердзіў царкоўнае вучэнне па асуджэнні гомасексуалізму, хоць і заклікае не зневажаць гомасексуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргенціны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Берголья спрабавалі завесці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасці двух святароў-езуітаў. Гэтым святарам Берголья прапанаваў пакінуць службу, каб не нерваваць улады. У той час як ксяндзы заклікалі да звяржэння ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Берголья не было.

13 сакавіка 2013 года Хорхэ Марыа Берголья стаў новым Папам Рымскім з імем Францыск (Францішак). Гэта першы Папа-лацінаамерыканец, першы — Папа-езуіт.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, Папа Францішак выступіў з рознымі ініцыятывамі, каб садзейнічаць міру.  Здзейсніўшы вельмі незвычайны крок, Францішак адправіў на дапамогу Украіне двух высокапастаўленых кардыналаў (Конрада Краеўскага і Міхаіла Чэрні)[5].  25 сакавіка Францыск асвяціў і Расію, і Украіну[6].

Акрамя іспанскай, свабодна гаворыць на італьянскай і нямецкай мовах.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Любімымі пісьменнікамі Папа называе Хорхэ Луіса Борхеса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілберта Чэстэртана. Аматар футболу.

Францыск стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 года ў Беларусь быў перададзены дакумент на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэнне Касцёлу. Дакумент быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці[7].

Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова[8].

Зноскі

  1. Franciskus // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefon M. Francis I pope // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Папа Францішак ці Францыск? — svaboda.org, 14.03.2013, 12:16.
  5. "Pope Francis dispatches 2 cardinals to Ukraine". Politico. 2022-03-06. Праверана 2022-04-25.
  6. "Папа: мы давяраем сябе Марыі, каб залучыцца ў Божы мірны план". Vatican News. 2022-03-25. Праверана 2022-04-25.
  7. Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове(недаступная спасылка) // БЕЛТА
  8. Папа Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Хартыя’97