Самуэль Морзэ
Самуэль Морзэ | |
---|---|
англ.: Samuel Finley Breese Morse | |
Імя пры нараджэнні | Samuel Finley Breese Morse |
Род дзейнасці | вынаходнік, фізік, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, пісьменнік |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1791 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1872 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jedidiah Morse[d] |
Маці | Elizabeth Breese Morse[d] |
Жонка | Sarah Elizabeth Griswold[d] |
Дзеці | Leila Morse[d], Samuel Arthur Breese Morse, Jr.[d] і Charles Walker Morse[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Самуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям'і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[3] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.
Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.
Тэлеграф
[правіць | правіць зыходнік]Хоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.
У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[4] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[5]
Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа.
Зноскі
- ↑ а б Staiti P. J. Morse, Samuel F(inley) B(reese) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059745
- ↑ Mabee C. Samuel F.B. Morse // Encyclopædia Britannica
- ↑ Samuel F. B. Morse Архівавана 24 мая 2010.. Праверана 18 чэрвеня 2010. (англ.)
- ↑ Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)
- ↑ Бэліс, Мэры. The Communication Revolution(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1791 годзе
- Нарадзіліся ў Бостане
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 1872 годзе
- Памерлі ў Манхэтэне
- Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Вынаходнікі