Клінцы
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Клінцы́ (руск.: Клинцы) — горад (з 1729 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 66,1 тыс. чалавек (2005), другі па велічыні ў вобласці пасля Бранска.
Размешчаны на рацэ Ту́расна (басейн Дняпра), за 170 км ад Бранска на трасе Гомель — Бранск.
Аўтакранавы завод, фабрыка па апрацоўцы дыяментаў, аўтарамонтны завод, швейная фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.
Гісторыя
Паселішча на месцы Клінцоў заснавана ў 1703 г. беглым селянінам-стараабраднікам Васілём Апанасавічам Клінцовым. У 1708—1709 мясцовыя стараверы аказалі значную дапамогу расійскім войскам у ходзе Паўночнай вайны (1700-21), за што ў 1715 цар Пётр I спецыяльным указам замацаваў за імі гэтую зямлю, а паселішча атрымала статус слабады і назвай Клінцы. У 1720 І. Г. Сабальшчыкаў заснаваў першую буйную гарбарную вытворчасць у Клінцах. Значны прыток насельніцтва адбыўся пасля разгрома цэнтра стараверства ў Ветцы ў 1735-36 і асабліва ў 1763-64 гадах. Пасад Суражскага павета Ноўгарад-Северскага намесніцтва (1782-96), Маларасійскай губерні (1796—1802), Чарнігаўскай губерні (1802—1919). З апошняй чвэрці XVIII ст. да пач. 1810-х гг. цэнтр выдання старадрукаваных кніг «новым цісненнем»: у 1785 адкрыта друкарня Жалезнікавых, Рукавішнікава (да кан. 1780-х гг.), у 1786 — Карташова. У пач. ХІХ ст. узнікла буйная тэкстыльная вытворчасць. У 1870-90-х гг. Клінцы перажывалі эканамічны заняпад.
У красавіку 1918 заняты аўстра-германскімі войскамі, у снежні 1918 вызвалены Багунскі палком Чырвонай Арміі пад камандаваннем М. А. Шчорса. Паветовы цэнтр Гомельскай губерні (1921-26), Бранскай губерні (1926-29).
Горад з 1925 года. Акруговы цэнтр (1929-30) Заходняй вобласці. З 1929 года раённы цэнтр Заходняй вобласці (1929-37), Арлоўскай вобласці (1937-44), Бранскай вобласці (з 1944).
У час Вялікай Айчыннай вайны 20.8.1941 акупіраваны германскімі войскамі, практычна разбураны. Вызвалены савецкім войскам 25.9.1943 падчас Бранскай наступальнай аперацыі.
У 1986 годзе горад і яго наваколлі пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі. З 2005 утварае гарадскую акругу. У 2015 Пастановай Урада РФ горад аднесены да зоны пражывання з правам на адсяленне.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Васільевіч Даманаў (1940—2014) — беларускі мастак.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клінцы