Дзвінская губа
Выгляд
Двінская губа | |
---|---|
руск. Двинская губа | |
65°01′ пн. ш. 39°25′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Белае мора |
Краіна | |
Тып | губа |
Даўжыня берагавой лініі | 93 км |
Найбольшая глыбіня | 120 м |
Упадаюць | Паўночная Дзвіна |
Дзвінская губа, Дзвінскі заліў[1] — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Мезенскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Белага мора, на тэрыторыі Архангельскай вобласці Расіі.
Даўжыня 93 км, шырыня каля ўваходу 130 км. З вялікіх рэк у заліў ўпадае Паўночная Дзвіна, а таксама сярэднія і малыя рэкі: Солза, Сярта, Ярэньга, Чукча, Сюзьма, Вялікая Рэжма, Ненокса, Мудзьюга і іншыя. Глыбіня 15—22 м, максімальная ў паўночна-заходняй частцы — 120 м. Прылівы вышынёй да 1,4 м, паўсутачныя. У летні час вада ў заліве выграваецца да +12 °С, гэта найбольш цёплая частка Белага мора, у зімовы час заліў замярзае.
На ўзбярэжжы Дзвінскай губы гарады Архангельск і Северадзвінск.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).