Перайсці да зместу

Каркасон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:00, 16 снежня 2019, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Горад
Каркасон
фр.: Carcassonne, акс.: Carcassona
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Плошча
65,08 км²
Вышыня цэнтра
111 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
43950 чалавек (1999)
Шчыльнасць
675 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+33 468
Паштовы індэкс
11000
Афіцыйны сайт
carcassonne.org
(фр.)(англ.)(ісп.)(ням.)(гал.)
Каркасон на карце Францыі
Каркасон (Францыя)
Каркасон

Каркасон (фр.: Carcassonne, акс.: Carcassona, вымаўляецца [karkasuno]) — французская камуна, размешчаная ў дэпартаменце Од на тэрыторыі рэгіёна Аксітанія. Каркасон з’яўляецца прэфектурай дэпартамента.

Каркасон дзеліцца на стары і новы горад. Стары, умацаваны горад стаіць на скалістым ўзвышшы і акружаны двума сценамі V і XIII стагоддзяў. У 1997 годзе сярэднявечны архітэктурны ансамбль трапіў у спіс спадчыны ЮНЕСКА.

Каркасон знаходзіцца на поўдні Францыі за 80 км на ўсход ад Тулузы.

Сітэ Каркасона

У XII стагоддзі ў сценах Каркасона жыло мноства прыхільнікаў руху катараў. За іх заступаўся віконт Раймон-Ражэ Транкавель, таму ў вачах Папы Рымскага горад стаў месцам распаўсюджвання ерасі. У рэшце рэшт, Інакенцій III абвясціў пачатак крыжовага паходу супраць катараў, на чале якога ўстаў Сімон IV дэ Манфор. У жніўні 1209 году войскі крыжакоў асадзілі Каркасон. Горад быў узяты і спалены. Аднак крэпасць Каркасон некаторы час працягвала супрацівіцца. Але праз два тыдні пасля пачатку аблогі віконт Каркасон быў вымушаны здацца з-за недахопу пітной вады. Пасля гэтага яго кінулі ў турму, дзе ён неўзабаве памёр[3]. Пасля ўзяцця Каркасона землі Транкавелей былі перададзеныя Сімону дэ Монфору. Яго сын перадаў гэтыя ўладанні каралю Францыі, які ўключыў іх у свой дамен ў 1224 годзе[4].

Пасля няўдалай спробы паўстання каркасонцаў на чале з сынам Віконта Транкавеля ў 1240 годзе, Людовік Святы выгнаў бунтароў з горада і загадаў ім пасяліцца на іншым беразе ракі: так пачаў будавацца новы горад, Бастыда. Каркасон ператварыўся ў горад з двума цэнтрамі, паміж Сітэ (фартэфікацыяй) і Бастыдай разгарэлася сапраўдная сацыяльная барацьба і эканамічная канкурэнцыя. Паступова Бастыда Людовіка Святога пачала квітнець і нават перасягнула Сітэ, які паступова страціў сваю ўладу і палітычнае значэнне.

У 1248 годзе ў ніжнім горадзе з’явілася консульства. Горадам кіравалі 6 консулаў разам з дваранствам. У XIV стагоддзі горад стаў першакласным вытворцам тэкстылю ў каралеўстве, у асноўным воўны. Прадукцыя экспартавалася ў такія гарады як Канстанцінопаль і Александрыя[5]. У 1348 годзе ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, пачалася чума. Эпідэмія перыядычна аднаўлялася аж да пачатку наступнага стагоддзя. У гэты ж час з-за Стагадовай вайны горад нёс вялікія страты. У 1355 годзе Эдуард Чорны Прынц спаліў ніжні горад, але пашкадаваў Сітэ[6]. У 1359 годзе Бастыда была адноўлена і ўмацавана. Тэкстыльная вытворчасць аднавілася і атрымала далейшае развіццё.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sandre
  2. https://www.sandre.eaufrance.fr/geo/CoursEau/Y1--0200
  3. Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.56. (ISBN 2-7089-8328-8)
  4. Leroy Ladurie E. Histoire du Languedoc. Presses universitaires de France, coll. «Que sais-je?». 1982. P. 42.
  5. Panouillé J.-P. Carcassonne, histoire et architecture. Éditions Ouest-France. P.52. (ISBN 2-7373-2194-8)
  6. Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.97. (ISBN 2-7089-8328-8)