Аперацыя «Стрымліванне агрэсіі»: Розніца паміж версіямі
Створана перакладам старонкі «Наступление на северо-западе Алеппо (2024)» |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 15:03, 1 снежня 2024
Аперацыя Стрымліванне агрэсіі - наступленне, распачатае ў лістападзе 2024 года сірыйскімі апазіцыйнымі групоўкамі на чале з ісламісцкай «Хайят Тахрыр аш-Шам" (ХТШ)на праўрадавыя сілы Сірыйская Арабская армія (САА) у заходняй частцы правінцыі Алепа ў Сірыі[1][2].
Наступленне стала першай буйной аперацыяй сіл апазіцыі пасля перамір'я ў Ідлібе ў сакавіку 2020 года[2].
Перадгісторыя
У 2011 годзе ў Сірыі ўспыхнула грамадзянская вайна паміж урадавымі сіламі і рознымі апазіцыйнымі групамі. З часам да канфлікту падключыліся трэція краіны — ЗША, Расія, Турцыя, Іран і іншыя. Да 2020 года тэрыторыя Сірыі дэ-факта кантралявалася ўрадавымі сіламі на поўдні і цэнтры краіны, курдскімі фарміраваннямі на ўсходзе і апазіцыйнымі сіламі на поўначы. У 2020 годзе бакі канфлікту абвясцілі аб рэжыме спынення агню.
Напярэдадні аперацыі ўтварыўся вакуум праз паслабленне «Хезбалы" ў выніку аойны з Ізраілем, ціску на Іран і вядзеннем Расіяй вайны супраць Украіны. Менавіта яны дапамагалі Башару Асаду заставацца ва ўладзе на працягу ўсёй грамадзянскай вайны ў краіне[3][4].
Ход падзей
27 лістапада 2024 года апазіцыйная ўраду Башара Асада кааліцыя "Хаят Тахрыр аш-Шам" (ХТШ) абвясціла аб пачатку наступленне пад назвай "Стрымліванне агрэсіі" на пазіцыі ўрадавых сіл у заходняй частцы правінцыі Алепа[5][6]. Сірыйская апазіцыя заявіла, што наступленне стаў адказам на артылерыйскія абстрэлы з боку сірыйскага ўрада Башара Асада[2].
На працягу першых 10 гадзін наступлення паўстанцы ўзялі пад кантроль 20 гарадоў і вёсак, у тым ліку пасёлкі Урм аль-Кубра, Анджара, Урм аль-Сугра, Шэйх Акіл, Бала, Аджыл, Авіджыл, Аль-Хаўта, Таль ад-Дабаа, Хайр Даркал, Кубтан Аль-Джабаль, ас-Салум, аль-Касімія, Кафр Бісін, Хаўр, Азназ і Басратун. Акрамя таго, база 46-га палка ўрадавых войскаў была абложаная паўстанцамі і захопленая праз некалькі гадзін[7][8]. Паводле паведамленняў некалькіх крыніц, расійскія вайскоўцы трапілі ў засаду баевікоў. Страты невядомыя[9][10]. Сірыйскія войскі пры падтрымцы ПКС РФ спрабавалі спыніць далейшае наступленне падраздзяленняў паўстанцаў да Алепа[11]. Расійскія знішчальнікі нанеслі авіяўдары па Атарыбе, Дарат-Ізе і найбліжэйшых вёсках, у той час як урадавыя войскі абстралялі кантраляваныя паўстанцамі Ідліб, Арыху, Сармаду і іншыя раёны на поўдні правінцыі[12][13][14].
28 лістапада ХТШ пачаў прасоўванне ва ўсходняй частцы Ідліба, захапіўшы вёскі Дадзіх, Кафр-Батых і Шэйх-Алі, а таксама раён у горадзе Саракіб. Дзякуючы гэтаму апазіцыянеры апынуліся за 2 кіламетры ад шашы М5. Групоўка таксама атакавала аэрапорт Аль-Найраб, размешчаны на ўсход ад Алепа, дзе прысутнічалі пра-іранскія групоўкі[15]. У другой палове дня ХТШ захапілі вёскі Кафр-Басін, Арназ, Эль-Барфум, Эль-Эйс, Бірну і Аль-Зарба ў заходняй частцы Алепа і перакрылі шашу М5[16]. Да канца дня сірыйскія паўстанцы захапілі агулам каля 40 гарадоў і вёсак[3]. Таксама некалькі груп паўстанцаў, пераапранутыя ў форму САА, спрабавалі пракрасціся ў тыл праціўніка на захадзе Алепа і на трасе М5, аднак дыверсія правалілася[17].
29 лістапада падкантрольныя Асаду ўзброеныя сілы паспрабавалі контратакаваць пазіцыі паўстанцаў[18][19][20]. З паўночы да раніцы 29-га чысла САА адваявала Кфар-Даіль, Хан-эль-Асаль, Бабіс і Бшантару, Аз-Зарба, Кафр-Баціх, Дадзіх і Джубас. Апошнія тры паселішчы былі стратэгічна важныя, бо яны размешчаны на поўдзень ад Саракіба. Пазней САА заняла больш раёнаў, уключаючы горад Башацін і горад Аль-Баркум на поўдзень ад Аз-Зарбы. Раніцай ПКС РФ нанеслі ўдар па штабу сірыйскай апазіцыі ў раёне Марэ на поўначы Сірыі[21], а ВПС Сірыі ударылі па пунктах кіравання і артпазіцыях баевікоў на захадзе правінцыі Алепа[22]. У другой палове дня амаль усе заваёвы ў ходзе контрнаступлення САА былі адбітыя сіламі ХТШ, якія ўсталявалі кантроль над больш чым 70 паселішчаў, плошчай — больш за 550 кв. км. Да вечара таго ж дня паўстанцы ўвайшлі ў Алепа[23][24][25]. Да раніцы 30 лістапада паўстанцы дасягнулі цэнтра Алепа, захапіўшы палову горада[26]. На фоне краху ўрадавых сіл на паўночным захадзе Сірыі, курдскія SDF увайшлі ў гарады Дайр-Хафір, Тэль-Аран, Тэль-Хасель і раён Шэйх-Наджар горада Алепа[27]. У другой палове дня SDF захапілі аэрапорт Алепа і горада Нубль і Аз-Захра пасля адступлення ўрадавых сіл[28]. Ёсць паведамленні аб сутыкненнях SDF з баевікамі ў раёне Тэль-Аб'яд на поўначы мухафазы Ракка[29]. Паўстанцы хутка развілі наступленне ў бок горада Хама, урадавыя сілы працягвалі адступаць[30].
Ранняй раніцай 1 снежня стала вядома, што ўрадавыя войскі спынілі адступленне і займаюць абарону на поўначы Хамы, перакідаючы падмацаванні ў кірунак гары Джэбель-Зайн-аль-Абідзін і гарады Тайбат-эль-Імам, Камхану і Хітаб. ПКС РФ атакавалі занятыя паўстанцамі гарадах у правінцыях Ідліб і Хама. Да поўдня паўстанцы захапілі гарады Ас-Сафіра, Ханасір і авіябазу Кувейрыс, у той час у раёне Шэйх-Наджар у Алепа адбываліся сутыкненні паміж SNA і SDF, таксама ХТШ захапілі цеплавую электрастанцыю, каледж палявой артылерыі і ваенную акадэмію ў горадзе Алепа і яго ваколіцах[31].
Страты
Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека паведаміў, што быў забіты 121 член групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам», а таксама 23 паўстанцаў з саюзных ім груповак. Страты ўрадавых сіл склалі 87 чалавек[15][16][32][33].
Іранскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што брыгадны генерал Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Кіюмарс Пурхашэмі, які служыў старэйшым ваенным дарадцам у Сірыі, быў забіты паўстанцамі ў Алепа[3].
27 лістапада шэраг камандзіраў паўстанцаў, Абу Хасан Аль-Маара-эмір Выканаўчых сіл Галоўнага ўпраўлення бяспекі ХТШ, і Ахмед Мухамад Оса - ваенны начальнік брыгады Паўночны шторм ХТШ, былі забітыя ў перастрэлцы з салдатамі 46-га палка САА ў Заходнім Алепа.
Крыніцы
- ↑ جلهم من الأطفال.. استشهاد وإصابة 16 مواطنا بقصف لقوات النظام على مدنية أريحا | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (26 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ а б в Edwards, Eyad Kourdi, Christian. Syrian rebels launch major attack on regime forces in Aleppo province (англ.). CNN (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ а б в Salem, Mostafa. Syria’s rebels exploit weaknesses in Iran’s proxies to launch surprise offensive (англ.). CNN (28 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Удары Израиля разбудили сирийских боевиков (руск.). Коммерсантъ (28 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ المعارضة السورية تطلق عملية "ردع العدوان" شمالي البلاد (ар.). الجزيرة نت. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Новости мира: боевики начали масштабное наступление в Сирии (руск.). m24.ru. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ بعد أسابيع من نشر المرصد السوري للاستعدادات.. “الهيئة” تهاجم ريف حلب في عملية “رد العدوان” | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ بالتوازي مع استمرار عملية “ردع العدوان”: أكثر من 30 غارة جوية ومقتل نحو 100 عنصر من قوات النظام والهيئة والفصائل في ريف حلب | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Russian elite forces suffer losses in Syrian rebel attack (англ.) . defence-blog.com (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Про-турецкая армия наступает. Российский спецназ и армия Асада терпят потери . haqqin.az. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Syrian rebels launch major offensive (англ.) . defence-blog.com (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Staff, The Media Line. Opposition Forces Capture Key Villages Near Aleppo, Assad’s Army Retaliates (англ.) . The Media Line (27 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Suleiman Al-Khalidi. Syrian rebels launch attack against army in Aleppo province (англ.). Reuters. Reuters (28 лістапада 2024).
- ↑ Reuters. Syrian rebels launch attack against army in Aleppo province (англ.) . www.timesofisrael.com. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ а б Dozens killed as armed groups attack Syrian military in northern Aleppo (англ.). Al Jazeera. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ а б “الهيئة” تقطع طريق “m5”.. وحصيلة القتلى في عملية “ردع العدوان” ترتفع إلى 182 عنصر | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (28 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Под Алеппо уничтожили террористов, переодетых в форму сирийской армии (руск.). РИА Новости. МИА «Россия сегодня» (28 лістапада 2024).
- ↑ Al Mayadeen: сирийские войска перешли в контрнаступление под Алеппо (руск.). TACC. Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ BFM.ru. Al Mayadeen: сирийская армия перешла в контрнаступление под Алеппо (руск.). BFM.ru - деловой портал. Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Лепехина, Евгения. СМИ сообщили о наступлении сирийской армии в Алеппо (руск.). Главные новости в России и мире - RTVI (29 лістапада 2024). Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ В пригородах Алеппо идут столкновения между силами и противниками режима Асада . www.aa.com.tr. Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Сирийские ВВС ударили по боевикам в Алеппо . lenta.ru. Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Сирийские боевики впервые за восемь лет дошли до Алеппо в ходе наступления (руск.). ФОНТАНКА.ру (29 лістапада 2024). Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Abekah-Mensah, Eyad Kourdi, Mostafa Salem, Allegra Goodwin, Christian Edwards, Annoa. Syrian rebels enter Aleppo for first time in eight years during shock offensive (англ.). CNN (29 лістапада 2024). Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Armed groups opposed to Assad's regime in Syria enter Aleppo city center . Anadolu. Праверана 29 лістапада 2024.
- ↑ Сирийские боевики достигли центра Алеппо. По данным Reuters, правительственные силы закрыли аэропорт и дороги в город (руск.). Meduza (30 ноября 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ في اليوم الرابع لعملية “ردع العدوان”: قوات النظام تنهار وتتمركز في 3 مدن جنوب إدلب ومراكز في مناطق شرق وجنوب مدينة حلب | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (30 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ بعد انسحاب الميليشيات الإيرانية وقوات النظام.. القوات الكردية تنتشر في مطار حلب الدولي ونبل والزهراء وتسيطر على الحواجز | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (30 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ “Peace Spring” area | SDF infiltrate military positions of Ankara-backed factions in western countryside of Tel Abyad - The Syrian Observatory For Human Rights(нявызн.) (27 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ وسط انسحاب لقوات النظام من مدينة حماة ومطارها العسكري.. “الهيئة” تواصل التقدم في ريفها وتسيطر على مدن وبلدات جديدة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (30 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ السوري, المرصد. “الهيئة” و”الجيش الوطني” يسيطران على بلدتي خناصر والسفيرة ومطار كويرس بريف حلب ومواقع عسكرية على أطراف حلب | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (1 снежня 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ تشكيلات قوات النظام المقاتلة تدفع بتعزيزات عسكرية لصد الهجوم على حلب.. وحصيلة القتلى في عملية “ردع العدوان” ترتفع إلى 186 عنصر | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (28 лістапада 2024). Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ وسط عجز قوات النظام عن إيقاف هجوم “الهيئة” والفصائل.. الاشتباكات تصل إلى تخوم مدينة حلب | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (29 лістапада 2024). Праверана 29 лістапада 2024.