Перайсці да зместу

Тартускі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Музей}} '''Тартускі мастацкі музей''' (эст. Tartu Kunstimuuseum) — дзяржаўны мастацкі музей у Тарту, Эстонія. Установа з’яўляецца найбуйнейшым мастацкім музеем у Паўднёвай Эстоніі. Асноўная калекцыя прадстаўляе эстонскае мастацтва і замежных аўтараў, звяза...»
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Музей}}
{{Музей}}
'''Тартускі мастацкі музей''' (эст. Tartu Kunstimuuseum) — дзяржаўны мастацкі музей у [[Тарту]], [[Эстонія]]. Установа з’яўляецца найбуйнейшым мастацкім музеем у Паўднёвай Эстоніі.
'''Тартускі мастацкі музей''' ({{lang-et|Tartu Kunstimuuseum}}) — дзяржаўны мастацкі музей у [[Тарту]], [[Эстонія]]. Установа з’яўляецца найбуйнейшым мастацкім музеем у Паўднёвай Эстоніі.
Асноўная калекцыя прадстаўляе эстонскае мастацтва і замежных аўтараў, звязаных з Эстоніяй, перыяду з XVIII ст. па сённяшні дзень. Калекцыя налічвае каля 23 000 экспанатаў. У музеі прадстаўлены часовыя выставы, складзеныя як на аснове калекцыі музея, так і ў супрацоўніцтве з эстонскімі і замежнымі музеямі і галерэямі.
Асноўная калекцыя прадстаўляе эстонскае мастацтва і замежных аўтараў, звязаных з Эстоніяй, перыяду з XVIII ст. па сённяшні дзень. Калекцыя налічвае каля 23 000 экспанатаў. У музеі прадстаўлены часовыя выставы, складзеныя як на аснове калекцыі музея, так і ў супрацоўніцтве з эстонскімі і замежнымі музеямі і галерэямі.



Версія ад 08:42, 23 верасня 2024

Тартускі мастацкі музей
Заснаваны 1940
Месцазнаходжанне
Дырэктар Joanna Hoffmann[d]
tartmus.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тартускі мастацкі музей (эст.: Tartu Kunstimuuseum) — дзяржаўны мастацкі музей у Тарту, Эстонія. Установа з’яўляецца найбуйнейшым мастацкім музеем у Паўднёвай Эстоніі. Асноўная калекцыя прадстаўляе эстонскае мастацтва і замежных аўтараў, звязаных з Эстоніяй, перыяду з XVIII ст. па сённяшні дзень. Калекцыя налічвае каля 23 000 экспанатаў. У музеі прадстаўлены часовыя выставы, складзеныя як на аснове калекцыі музея, так і ў супрацоўніцтве з эстонскімі і замежнымі музеямі і галерэямі.

Музей быў заснаваны ў 1940 годзе. Выставы праходзяць у т. зв. «падаючым доме» па адрасе Ратушная пл., 18.

Пасля стварэння новай карпаратыўнай ідэнтычнасці ў 2015 годзе таксама выкарыстоўваецца скарачэнне Tartmus у якасці назвы музея.

Гісторыя музея

Мастацкае аб’яднанне «Палас» у 1918 годзе заснавала Вышэйшую мастацкую школу «Палас», якая пасля стала адыгрываць ключавую ролю ў мясцовай мастацкай адукацыі. Праз 20 гадоў пасля фармавання аб’яднання «Палас» узнікла ідэя аб стварэнні музея, і 17 лістапада 1940 года Тартускім гарадскім упраўленнем быў падпісаны ўказ аб стварэнні Мастацкага музея, які размясціўся па адрасе Сууртург 3 (цяпер — Ратушная пл., 3). Летам 1941 года Дзяржаўны этнаграфічны музей (зараз — Эстонскі нацыянальны музей) перадаў мастацкаму музею свой збор твораў XX стагоддзя.

На працягу вайны фонды музея некалькі разоў перамяшчаліся ў розныя будынкі месца эвакуацыі. Найбольш крытычная сітуацыя склалася ў 1943 годзе, калі падчас бамбёжкі паваліўся цагляны будынак па адрасе Лай, 17, дзе на той момант размяшчалася калекцыя. Аднак асноўную частку тагачаснага фонду ўдалося выратаваць. Пасля шматразовых пераездаў калекцыя музея размясцілася на першым і другім паверхах будынка па адрасе Валікрааві, 14 у 1946 годзе. З часам будынак быў перабудаваны пад патрэбы музея. Спачатку там размяшчаліся як сховішча, так і выставачныя залы, але ў 1999 годзе было прынята рашэнне закрыць наведванне будынка для лепшай захаванасці растучых фондаў. На сённяшні дзень у будынку размешчаны сховішча, адміністрацыйныя памяшканні, працоўныя памяшканні супрацоўнікаў, рэстаўрацыйныя майстэрні, бібліятэка і архіў.

З 1988 года ў карыстанні Тартускага мастацкага музея знаходзіцца т. зв. Падаючы дом.