Бібліятэка будучыні: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ellis Novak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Ellis Novak (размовы | уклад) |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
* [[2015]] — Другім удзельнікам стаў пісьменнік [[Дэвід Мітчэл]], які ў маі 2016 года перадаў рукапіс рамана ''«Я крычу тое, што вы называеце часам»'' ({{lang-en|From Me Flows What You Call Time}}).<ref>{{Cite web|url=https://www.theguardian.com/books/2014/sep/05/margaret-atwood-new-work-unseen-century-future-library|title=Margaret Atwood's new work will remain unseen for a century|first=Alison|last=Flood|work=The Guardian|date=2014-09-05|accessdate=2014-09-07|archive-date=2018-11-10|archive-url=https://web.archive.org/web/20181110050914/https://www.theguardian.com/books/2014/sep/05/margaret-atwood-new-work-unseen-century-future-library|deadlink=no}}</ref><ref>Alison Flood, |

[https://www.theguardian.com/books/2015/may/27/margaret-atwood-scribbler-moon-future-library-norway-katie-paterson Into the woods: Margaret Atwood reveals her Future Library book, Scribbler Moon] {{Wayback|url=https://www.theguardian.com/books/2015/may/27/margaret-atwood-scribbler-moon-future-library-norway-katie-paterson |date=20181116092903 }}, The Guardian, 27 May 2015.</ref> |

* [[2016]] — Трэцім удзельнікам праекту стаў ісландскі пісьменнік [[Сьён Сігурдсан]], які ў маі 2017 года перадаў бібліятэцы рукапіс свайго рамана пад назвай ''«As My Brow Brushes On The Tunics Of Angels or The Drop Tower, the Roller Coaster, the Whirling Cups and other Instruments of Worship from the Post-Industrial Age»''. |
|||
* [[2017]] — Чацвёртым удзельнікам праекта стала турэцкая пісьменніца [[Эліф Шафак]] з раманам ''«Апошняе табу»'' ({{lang-en|The Last Taboo}}). |
|||
* [[2018]] — Пятай да праекту далучылася паўднёвакарэйская пісьменніца [[Хан Ган]] з раманам ''«Dear Son, My Beloved»''.<ref>{{cite web|url=http://www.koreaherald.com/view.php?ud=20190527000429|title=Han Kang hands over book to Norway's Future Library project|author=Yonhap|date=2019-05-27|publisher=The Korean Herald|accessdate=2019-09-10|archive-date=2019-09-10|archive-url=https://web.archive.org/web/20190910054828/http://www.koreaherald.com/view.php?ud=20190527000429|deadlink=no}}</ref> |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Версія ад 13:07, 31 сакавіка 2024
«Бібліятэка будучыні» (нарв.: Framtidsbiblioteket) — грамадскі арт-праект шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан, які стартаваў у 2014 годзе і разлічаны на 100 гадоў. Кожны год на працягу стагоддзя адзін з буйных сучасных пісьменнікаў перадае праекту свой новы раман. Сабраныя такім чынам творы будуць апублікаваны ў 2114 годзе.
Праект быў задуманы Кэці Патэрсан летам 2014 года. Для яго рэалізацыі быў заснаваны спецыяльны фонд, праект падтрыманы адміністрацыяй сталіцы Нарвегіі, горада Осла. Праект быў распрацаваны па замове горада для так званай «Павольнай прасторы» грамадскага мастацтва,[1] якая ствараецца на тэрыторыі былога порта.[2]
Рукапісы будуць захоўвацца ў спецыяльна абсталяванай зале новага будынка публічнай бібліятэкі Осла,[3] у раёне Б’ёрвіка.[4] Спіс твораў будзе адлюстроўвацца на дысплеі, але рукапісы не будуць даступныя для чытання.
Камітэт фонду штогод адбірае новага аўтара на аснове крытэрыяў «выбітнага ўкладу ў літаратуру ці паэзію і магчымасці захапіць думкі сучаснага і будучых пакаленняў».[5]
Умберта Эка і Тумас Транстрэмер, памерлыя ў 2016 годзе, раней лічыліся патэнцыйнымі ўдзельнікамі праекта. Усе астатнія аўтары, з якімі размаўляла Патэрсан, прынялі запрашэнне.[6]
Тысяча соснаў была высаджана ў лясным масіве Нордмарка, у 2114 годзе яны пойдуць на выраб паперы для друку атрыманай анталогіі абмежаваным тыражом у 1000 асобнікаў.[7] Сертыфікаты на набыццё анталогіі былі распрададзены па кошце 625 фунтаў стэрлінгаў.[8]
Удзельнікі праекта
- 2014 — Першым аўтарам, які далучыўся да праекту стала Маргарэт Этвуд, у маі 2015 года яна перадала рукапіс рамана «Летапісец Месяца» (англ.: Scribbler Moon).
- 2015 — Другім удзельнікам стаў пісьменнік Дэвід Мітчэл, які ў маі 2016 года перадаў рукапіс рамана «Я крычу тое, што вы называеце часам» (англ.: From Me Flows What You Call Time).[9][10]
- 2016 — Трэцім удзельнікам праекту стаў ісландскі пісьменнік Сьён Сігурдсан, які ў маі 2017 года перадаў бібліятэцы рукапіс свайго рамана пад назвай «As My Brow Brushes On The Tunics Of Angels or The Drop Tower, the Roller Coaster, the Whirling Cups and other Instruments of Worship from the Post-Industrial Age».
- 2017 — Чацвёртым удзельнікам праекта стала турэцкая пісьменніца Эліф Шафак з раманам «Апошняе табу» (англ.: The Last Taboo).
- 2018 — Пятай да праекту далучылася паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган з раманам «Dear Son, My Beloved».[11]
Крыніцы
- ↑ Bjørvika - Norway’s largest urban development project . Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
- ↑ Future Library – Framtidsbiblioteket – Katie Paterson . www.futurelibrary.no. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Thorpe, Vanessa. Reader offer: buy a Katie Paterson Future Library limited-edition print . the Guardian. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ In English(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Mumford, Tracy. A library that won't be read for 100 years . www.mprnews.org. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Wood, Gaby. The Future Library: Why you face a big wait to read any of the books . Sydney Morning Herald (13 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 10 верасня 2018.
- ↑ 'Future Library' Reminds Us How Connected Books And The Environment Really Are . The Huffington Post. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Future Library | Edition | Ingleby Gallery . www.inglebygallery.com. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Flood, Alison. Margaret Atwood's new work will remain unseen for a century . The Guardian (5 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 7 верасня 2014.
- ↑ Alison Flood, Into the woods: Margaret Atwood reveals her Future Library book, Scribbler Moon Архіўная копія ад 16 лістапада 2018 на Wayback Machine, The Guardian, 27 May 2015.
- ↑ Yonhap. Han Kang hands over book to Norway's Future Library project . The Korean Herald (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 10 верасня 2019.