Іспанская мова
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Detailed_SVG_map_of_the_Hispanophone_world.svg/440px-Detailed_SVG_map_of_the_Hispanophone_world.svg.png)
Іспанская мова (таксама кастыльяна і кастыльская) — раманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва кастыльская мова пераважала да канца 15 стагоддзя, у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.
У цяперашні час іспанская мова з'яўляецца роднай для больш як 590 млн чалавек. Прычым Мексіка - самая вялікая краіна, у якой размаўляюць па-іспанску. У самой Іспаніі жывуць усяго каля 47 мільёнаў чалавек, што амаль утрая менш за насельніцтва Мексікі.