Daihatsu Applause
Daihatsu Applause (яп.: アプローズ[1]) — кампактны легкавы аўтамабіль японскай кампаніі Daihatsu. Вонкава выглядаў як звычайны седан, у той час як насамрэч меў кузаў ліфтбек — багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом.
Daihatsu Applause | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Daihatsu, Японія | |||||
Гады выпуску | 1989—2000 | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 4260–4350 мм | |||||
Шырыня, мм | 1660 мм | |||||
Вышыня, мм | 1375–1385 мм | |||||
Колавая база, мм | 2470 мм | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
Выпускаўся з 1989 па 2000 год. Пераемніка на экспартных рынках не было, на рынку Японіі заменены мадэллю Daihatsu Altis.
Гісторыя
правіцьПрататып пад кодавай назвай «MS-X90» быў паказаны на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 1989 года, серыйная версія атрымала імя «Applause». У адрозненне ад папярэдніка, мадэлі Charmant, якая была зроблена на базе Toyota Corolla, Applause быў распрацаваны ўласнымі сіламі Daihatsu. Продажы пачаліся ў ліпені 1989 года[2].
У хуткім часе пасля дэбюту адбылася кампанія па адкліканні машын з-за праблем з аўтаматычнай трансмісіяй і генератарам. Пазней яшчэ адна — з-за праблем з тармазной сістэмай і паліўным бакам, з якім быў звязаны шэраг інцыдэнтаў з узгараннем аўтамабіля[3]. Усё гэта адмоўна адбілася на рэпутацыі мадэлі і выклікала падзенне продажаў[4]. Вытворца выправіў праблему ў 1990 годзе, падкрэсліўшы паляпшэнні змененай назвай — Applause θ (Theta). Таксама былі зроблены перамены ў лінейцы камплектацый аўтамабіля.
Гэта не прынесла належнага эфекту[4] і для ажыўлення продажаў у ліпені 1992 года быў праведзены фэйсліфтынг: з'явілася новая пярэдняя маска з іншай рашоткай радыятара, павялічыліся памеры пярэдняга і задняга бампераў, змянілася форма задняга спойлера. Пазней назва аўтамабіля была вернута ў простае «Applause».
-
Daihatsu Applause (1992–1997)
У 1994 годзе паўнапрывадная версія 16Zi 4WD была знятая з вытворчасці[5].
Daihatsu не мог дазволіць сабе распрацаваць цалкам новую мадэль, таму ў 1997 годзе вырашылі правесці мадэрнізацыю яшчэ раз. Прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1997 года, Applause атрымаў абноўленае афармленне пярэдняй і задняй частак. У вонкавым аздабленні гэтай версіі пераважаў хром. Дзякуючы бліскучай рашотцы (якая цяпер стала аб'яднанай з капотам), рамкам нумарнога знака, фар і блокаў задніх ліхтароў аўтамабіль атрымаў амаль брытанскі выгляд. Інтэр'ер таксама абнавіўся: нізкая панэль 80-х гадоў саступіла месца больш сучаснай з устаўкамі з імітацыяй дрэва. Падушкі бяспекі кіроўцы і пасажыра сталі стандартным абсталяваннем, у якасці дадатковай опцыі магла ўсталёўвацца навігацыя.
-
Daihatsu Applause (1997–2000)
Мадэрнізацыя, аднак, не дапамагла ўжо састарэлай мадэлі — продажы з году ў год толькі пагаршаліся. У сакавіку 2000 года вытворчасць была завершана. Altis, якая з'явілася на ўнутраным рынку Японіі ў якасці пераемніка, не была ўласнай мадэллю, а з'яўлялася Toyota Camry Gracia выпусканай пад маркай Daihatsu. Замены на экспартных рынках прадстаўлена не было.
Апісанне
правіцьDaihatsu Applause — пяцідзверны ліфтбек з папярочна размешчаным рухавіком і пярэднім або поўным прывадам. Аўтамабіль аб'ядноўваў дызайн класічнага седана з практычнасцю пяцідзвернага хэтчбека: багажныя дзверы падымаюцца разам з заднім шклом. Каэфіцыент аэрадынамічнага супору кузава быў роўны 0,34.
Рухавік
правіцьРухавік: Daihatsu HD, бензінавы, радны, чатырохцыліндравы, 16-клапанны, аб'ёмам 1,6 л. На аўтамабілі ўсталёўваліся дзве версіі гэтага рухавіка: HD-E з электронным упырскам паліва, або просты карбюратарны матор HD-F. У 1993 годзе выпуск машын з карбюратарам быў завершаны.
- HD-F — карбюратар, 91 к.с. (67 кВт) — 06.1989–10.1992 (экспартныя рынкі)
- HD-F — карбюратар, 97 к.с. (71 кВт) — 06.1989–10.1992 (японскі рынак)
- HD-E — упырск, 105 к.с. (77 кВт), 134 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі)
- HD-E — упырск, 120 к.с. (89 кВт), 140 Н·м — 06.1989–05.2000 (японскі рынак)
- HD-E — упырск, 90 к.с. (66 кВт), 123 Н·м — 11.1992–05.1997 (экспартныя рынкі)
- HD-E — упырск, 99 к.с. (73 кВт), 138 Н·м — 06.1997–05.2000 (экспартныя рынкі)
Трансмісія і хадавая частка
правіцьМаторы маглі агрэгатавацца як з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, так і з трох- або чатырохступеньчатым «аўтаматам».
Прывад — пярэдні, але, акрамя таго, выпускалася мадыфікацыя з пастаянным поўным прывадам, у сістэме якога быў прадугледжаны галоўны вадкасны дыферэнцыял падвышанага трэння.
Падвеска — незалежная ўсіх колаў. Тып рулявога кіравання — «шасцярня-рэйка». Тормазы пярэднія дыскавыя вентыляваныя, заднія — барабанныя. Стандартны памер шын 185/60R14. У стандартную камплектацыю ўваходзілі ABS і гідраўзмацняльнік руля.
Камплектацыі
правіць- На рынку Японіі
Першапачаткова прапанова для ўнутранага рынку складалася з чатырох версій камплектацый: «16L», «16X», «16Ri» і паўнапрываднай «16Zi». У 1990 годзе замест «16X» з'явілася версія «16Si», таксама дадалася найвышэйшая «Limited». Пасля мадэрнізацыі 1997 года ў шэрагу былі толькі дзве версіі: «SX» і «SL».
-
Інтэр'ер (1989–1997)
-
Прыборная панэль (1989–1997)
Тэхнічныя характарыстыкі
правіцьМадэль | XiL[6] | Xi[7] | XIC[8] | |
---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 1989−1992 | 1992−1997 | 1997−2000 | |
Кузаў | пяцідзверны ліфтбек | |||
Габарыты, мм | даўжыня | 4260 | 4310 | 4350 |
шырыня | 1660 | 1660 | 1660 | |
вышыня | 1375 | 1375 | 1385 | |
Колавая база, мм | 2470 | |||
Аб'ём багажніка, л | 425-735[тэх. 1] | 420-712 | ||
Аб'ём паліўнага бака, л | 50 | |||
Маса без нагузкі, кг | 1010 | 1000 | 1038 | |
Макс. хуткасць, км/г | 173 | 185 | 180 | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 11,5 | 9,8 | 9,8 | |
Выдатак паліва, л | горад | 9,0 | 8,9 | 8,7 |
шаша | 7,0 | 6,5 | 6,6 | |
Рухавік | радны, бензінавы, чатырохцыліндравы, шаснаццаціклапанны | |||
Сілкаванне | размеркаваны ўпырск | |||
Аб’ём, см³ | 1590 | |||
Магутнасць | 66 кВт (90 к.с.) пры 6000 аб/хв |
77 кВт (105 к.с.) пры 6000 аб/хв |
73 кВт (99 к.с.) пры 6000 аб/хв | |
Макс. круцільны момант | 134 Н·м пры 3400 аб/хв | 134 Н·м пры 3800 аб/хв | 138 Н·м пры 3600 аб/хв | |
Каробка перадач | механічная, пяціступеньчатая, або аўтаматычная[тэх. 2] | |||
Прывад | пярэдні або поўны | |||
Шыны | 185/60R14H, 175/70R13H | 185/60R14H | 185/60R14H |
Варыяцыі
правіцьApplause MS-R
правіцьDaihatsu Applause MS-R — версія, мадыфікаваная нямецкім атэлье Oettinger. У дадатак да зменаў знешняга выгляду і шасі, на аўтамабіль быў усталяваны рухавік Daihatsu 1.6 HD-ET з турбанаддзіманнем. Матор атрымаў паветраны інтэркулер і алейны радыятар. Магутнасць павялічылася да 180 к.с. Аўтамабіль быў прадэманстраваны на аўтасалоне ў Эсэне ў 1989 годзе, аднак не выклікаў інтарэсу і таму не выпускаўся[9].
-
Рухавік дапрацаваны Oettinger
Applause Break
правіцьВонкавыя выявы | |
---|---|
Daihatsu Applause Break by EBS |
Бельгійская кампанія EBS (Ernst Berg Systems) у абмежаванай колькасці выпускала камплект для мадыфікацыі, які ператвараў мадэль ва ўніверсал. Замест багажных дзвярэй усталёўвалася надбудова, якая надавала ліфтбеку форму ўніверсала.
Зноскі
правіць- ↑ 懐かしのクルマ(販売終了車種) (яп.). daihatsu.com. Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ Company > History > Main Products: From 1985~ (англ.). daihatsu.com. Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ 第29回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その3) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ а б 第30回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その4) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ 第31回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(最終回) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ ADAC-Autotest. Daihatsu Applause XiL (ням.). adac.de (жнівень 1991). Праверана 28 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ ADAC-Autotest. Daihatsu Applause Xi (ням.). adac.de (жнівень 1995). Праверана 28 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ ADAC-Autotest. Daihatsu Applause XIC (ням.). adac.de (сакавік 1998). Праверана 28 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ 夢幻的大發車款---Daihatsu Applause MS-R tuned by Oettinger/Charade Hartge (кіт.). 7car.tw (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017.
- ↑ DAIHATSU RELANCE SES 4X4. CAPACITES TOUT TERRAIN EN HAUSSE POUR LES FEROZA ET ROCKY (фр.). lesoir.be (2 лютага 1991). Праверана 28 жніўня 2018.
Літаратура
правіць- Японский "жигуль"(руск.) // АВТОбизнес : газета. — 2016. — № 29 (361), 21 ліпеня. — С. 13.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Daihatsu Applause
- 第27回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その1) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- 第28回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その2) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- 第29回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その3) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- 第30回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(その4) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- 第31回:『あまりにも不憫な』ダイハツ・アプローズ(1989〜2000)(最終回) (яп.). webcg.net (13 верасня 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- Daihatsu Applause (1990 - 1996) used car review (англ.). rac.co.uk (20 кастрычніка 2006). Праверана 28 жніўня 2018.
- Facelift Friday: Daihatsu Applause (гал.). autoweek.nl (13 студзеня 2017). Праверана 28 жніўня 2018.
- Daihatsu Applause - dane techniczne, opinie, ceny (польск.). autokult.pl. Праверана 28 жніўня 2018.