Шан (дынастыя)

кітайская дынастыя

Дзяржава Шан (кіт.: ), альтэрнатыўныя назвы дзяржава Інь (кіт.: ) або дзяржава Шан-Інь — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1600 па 1027 год да нашай эры ў землях на поўнач ад выхаду р. Хуанхэ на Вялікую кітайскую раўніну. Дзяржава Шан была папярэдніцай дзяржавы Чжоу.

Дзяржава
Дзяржава Шан
Дзяржава Інь
Дзяржава Шан-Інь
кіт.:
< 
 >

Сталіца Іньсюй, Чжаагэ
Мова(ы) Старажытнакітайская
Афіцыйная мова старажытнакітайская мова[d]
Рэлігія Кітайская народная рэлігія
Насельніцтва 150—200 тыс. чал.
Форма кіравання Манархія, Феадалізм
Дынастыя Дынастыя Шан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шан з’яўляецца першым кітайскім дзяржаўным утварэннем, рэальнасць існавання якога пацверджана не толькі археалагічнымі знаходкамі, але таксама наратыўнымі і эпіграфічнымі пісьмовымі крыніцамі. Найбольш падрабязнае апісанне гісторыі Шан змешчана ў сачыненні Сыма Цяня «Гістарычныя запіскі». У выніку раскопак былі выяўлены цзягувэнь — іерагліфічныя надпісы на панцырах чарапах і варажбітных касцях жывёл, а таксама бронзавых, нефрытавых, керамічных, каменных вырабах. Вялікая колькасць знаходак была зроблена на тэрыторыі сталіцы Іньсюй (кіт. спр. 殷墟, піньінь Yīnxū, пал. Іньсюй), якая была размешчана ў раёне сучаснага горада Аньян у правінцыі Хэнань. Тэрыторыя старажытнага горада ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

правіць

Кітайскія археолагі звязваюць раннюю дынастыю Шан з археалагічнымі культурамі Эрлітоу і Эрліганг. Паводле легенды, род кіраўнікоў Шан адбываўся ад Сюань-сяа, сына імператара Хуан-дзі. Вядома, што ў звяржэнні папярэдняй дынастыі дапамагаў міністр І-інь.

Паводле «Гістарычных запісак» Сыма Цяня правадыры Шан перамяшчалі сваю сталіцу шэсць разоў. Прыкладна з 1300 года да н.э. яны перасяліліся ў раён суч. г. Аньяна.

Ваенныя канфлікты дзяржавы былі галоўным чынам звязаны з адбіццём нападаў качавых плямёнаў (галоўным чынам гэта былі плямёны жун і дзі) на поўначы тэрыторыі Шан.

У канцы існавання Шан абвастрыліся адносіны з кіраўнікамі ўладання Чжоу, размешчанага ў заходняй частцы даліны р. Вэйхэ. У 1027 г. да н.э. Дзі Сінь, апошні шанскі кіраўнік, здзейсніў самагубства пасля таго, як яго армія была разгромлена Чжоу. Ёсць версія, што яго армія здрадзіла Дзі Сіню і перайшла на бок войскаў чжоўскага кіраўніка У-вана ў вырашальнай бітве пры Му-е. Уладу над шанцамі ён перадаў сыну Дзі Сіня — У Гэну. Неўзабаве шанцы паднялі мяцеж, у які апынуўся ўцягнуты і У Гэн. Рэгент Чжоу-гун, які кіраваў у той час у Чжоу, здушыў мяцеж. Ён перасяліў частку шанскай знаці і сялян у паўднёва-ўсходнюю частку Вялікай раўніны, дзе ўзнікла ўладанне Сун. Спадчыннікі кіраўнікоў Шан працягвалі кіраваць там на працягу некалькіх стагоддзяў да падзення Сун.

Дзяржаўны лад

правіць

Палітычны статус розных слаёў насельніцтва быў разнастайным. Ван валодаў уладай-уласнасцю, быў сакральнай фігурай (ён быў першасвятаром). Ён выконваў урачыстыя рытуалы ў гонар памерлых продкаў дзі. Лічылася, што ён з’яўляўся пасроднікам паміж светам жывых і памерлымі продкамі. Улада спачатку, з часоў У Дзіна да У І, перадавалася або ад брата да брата, або ад дзядзькі да пляменніка. Пачынаючы з вана У І нормай стала перадача ўлады ад бацькі да сына. Малодшыя сваякі ванаў, якія не маглі прэтэндаваць на вышэйшую ўладу, з’яўляліся родапачынальнікамі кланаў.

Асяроддзе вана (апарат адміністрацыі, воіны) мела прывілеяваны статус у параўнанні з сялянамі. Чыноўнікі падзяляліся на вышэйшых адміністратараў, ніжэйшых чыноўнікаў-распарадчыкаў і асоб, адказных за ваенную падрыхтоўку і паляванне.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва дзяржавы Шан галоўным чынам было мангалоідным і складала прыкладна 150—200 тысяч чалавек.

Эканоміка

правіць

Земляробства, жывёлагадоўля, збіральніцтва, паляванне

правіць

Шанцы займаліся земляробствам, культывавалі пшаніцу, ячмень, бабы, фасоль, каноплі, розную гародніну і садавіну, чумізу. Менавіта ў шанскі перыяд кітайцы пачалі займацца шаўкаводствам. З свойскіх жывёл пераважалі свінні і сабакі, сустракаліся таксама каровы і коні, авечкі і козы, куры, качкі і гусі. Магчыма, выкарыстоўваліся прыручаныя сланы. Шанцы таксама палявалі на дзікоў, аленяў і тыграў, займаліся лоўляй рыбы і дзічыны. У ежу ўжывалі грыбы, ягады, карэнні і травы. У земляробстве панавала ручная праца з выкарыстаннем драўляных прылад (матыкі, сярпы) з каменнымі ўкладышамі ці разборнымі часткамі. Гаспадаркі падзяляліся на малыя гаспадаркі і вялікія палі. Існавалі працоўная павіннасць, натуральная рэнта.

Рамяство

правіць

Вырабляліся прылады працы і зброя. Захаваліся рэшткі керамічных, каменярэзных і бронзаліцейных майстэрняў. Пра высокую кваліфікацыю майстроў сведчаць арнаменты на вырабах з бронзы і каменя, тонкія вырабы, упрыгожванні і сімвалічныя выявы. Аднак калясніцы і шаўковыя вырабы пастаўляліся толькі ў палац, тады як побыт простых земляробаў мала чым адрозніваўся ад іх продкаў эпохі неаліту

Культура

правіць

Дынастыя Шан мела паўнавартасную сістэму пісьменнасці. Астраномы дынастыі ведалі пра існаванне Марса і розных камет.

Духоўная культура

правіць

Вярхоўнае бажаство атрымала назву Шан-дзі. Вялікую ролю адыгрывалі культы памерлых продкаў кіраўнікоў. У надпісах фіксуецца пакланенне сілам прыроды: (дождж, вецер, гара, рака).

Архітэктура

правіць

Большасць насельніцтва дзяржавы Шан жыло ў халупах-паўзямлянках. Шанскія палацы і гарадскія сцены рабілі ў тэхніцы хан-ту: пласты зямлі або гліны, якія ўшчыльняліся каменнымі таўкачамі і былі абмежаваны ў шырыню дашчанымі пераборкамі, рад за радам па высыханні клалі адзін на адзін. Стваралася тоўстая гліняна-земляная сцяна, якая звонку нагадвалая цагляны мур. Сцяну чымсьці мацавалі.

Літаратура

правіць
  • Інь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 296.
  • Сыма Цянь. Исторические записки. Т. 1. (перевод Вяткина Р. В. и Таскина В. С.). М., 2001
  • Васильев К. В. Истоки китайской цивилизации. М., 1998.
  • Варёнов В. А. Вооружение и военное дело иньского Китая. Новосибирск, 1996
  • История Китая: Учебник (по ред. А. В. Меликсетова). М., 2004. С.16-26 (автор раздела Л. С. Васильев)

Спасылкі

правіць