Пералом
Пералом — поўнае парушэнне цэласнасці косці. Адрозніваюць пераломы траўматычныя (ад уздзеяння механічнай сілы) і паталагічныя (пухліна, запаленне і інш.). Можа суправаджацца пашкоджаннем нервовых канцоў або ствалоў, буйных сасудаў, скурных покрываў, інфіцыраваннем раны. Пашкоджанне крывяносных сасудаў пры пераломе вядзе да крывацёку, часам да развіцця дэкампенсаванай ішэміі тканкі і інш. Пераломы бываюць адкрытыя, закрытыя (скура не пашкоджваецца), са зрушэннем і без зрушэння. Асноўная клінічная праява — паталагічная рухомасць косці. Іншыя праявы залежаць ад лакалізацыі пералому (на чэрапе, пазваночніку, канечнасцях і інш.). Асноўныя метады дыягностыкі — рэнтгенаграфія. Лячэнне кансерватыўнае (гіпсавыя павязкі, лёгкія шыны, выцяжэнне), хірургічнае.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).