Пекін Дасін (аэрапорт)
Міжнароды аэрапорт Пекін Дасін (кіт.: 北京大兴国际机场) — аэрапорт у Пекіне, сталіцы Кітая.
Пекін Дасін | |
---|---|
ІАТА: PKX — ІКАА: ZBAD | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 26 верасня 2019 |
Вышыня НУМ | 30 м |
Плошча |
|
Сайт | bdia.com.cn |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 10 277 623[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў паўднёвым гарадскім раёне Дасін. Быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года. Размешчаны за 46 км ад цэнтра кітайскай сталіцы, тэрмінал новага аэрапорта мае форму фенікса з распраўленымі крыламі. Чакаецца, што да 2025 года пасажырапаток і грузаабарот аэрапорта дасягне адпаведна 72 млн чалавек і 2 млн тон з 620 тысячамі ўзлётаў і пасадак[2].
Для зручнасці пасажыраў на станцыі метро Цаацяа, размешчанай непадалёк ад цэнтра горада ў раёне Фэнтай, устаноўлена стойка рэгістрацыі, дзе пасажыры могуць зарэгістравацца на рэйс і здаць багаж перш, чым адправіцца ў аэрапорт Дасін на аэраэкспрэсе.