Нерха
Не́рха (ісп.: Nerja) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Малага, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Ахаркія-Коста-дэль-Соль. Займае плошчу 85 км². Насельніцтва — 20 361 чалавек. За 50 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. Курорт на міжземнаморскім узбярэжжы Іспаніі Коста-дэль-Соль. Галоўная турыстычная славутасць Нерхі — назіральная платформа над Міжземным морам «Балкон Еўропы».
| ||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Relación de Municipios y sus Códigos por Provincias — National Statistics Institute, 2019.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.