Лаян
Лая́н[2] (кіт. трад. 洛陽, спр. 洛阳, піньінь Luòyáng) — горад у цэнтральнай частцы Кітая, на рацэ Лахэ (прыток Хуанхэ), у правінцыі Хэнань.
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗ XVII ст. да н.э. каля г. Яньшы (акр. Лаян) была сталіца дзяржавы Інь (Шан), пабудову якой звязваюць з заснавальнікам дынастыі Чэн Танам і суадносяць з комплексам Таасы. Пасля заваёвы дзяржавы Інь першыя цары Заходняй Чжоу заснавалі на тэрыторыі, занятай сучасным Лаянам, горад пад назвай Лоі, размешчаны ў цэнтры іх уладанняў.
У 770 да н.э. пад націскам жунаў князь Пінван перанёс сталіцу з Фэнхаа на тэрыторыю сучаснага Лаяна, паклаўшы пачатак эпосе Усходняй Чжоу. З новай сталіцай звязана гарадзішча на абодвух берагах ракі Цзяньхэ, са сценамі з утрамбаванай зямлі і ровам; у цэнтры — платформа з утрамбаванай зямлі, да якой вяла дарога; чарапіцу звязваюць з рэшткамі палаца кіраўніка. У паўночна-заходняй і іншых частках сучаснага Лаяна вядомы майстэрні па вытворчасці керамікі, вырабаў з косткі і каменя, у паўднёвай — ямы для захоўвання збожжа, у цэнтры — печы для выплаўлення жалеза, калодзежы і інш.
Пасля заваяваннняў Цынь Шыхуан-дзі ў кан. III ст. да н.э. сталіцай робіцца Сяньян, аднак у Яньшы, каля Лаяна, знаходзіцца магіла Люй Бувэя (пам. 235 да н. э.), першага міністра царства Цынь. Сярод нешматлікіх помнікаў гэтай эпохі вядомы два шматкамерных цагляных склепы, датаваныя канцом дынастыі Заходняй Хань (каля мяжы эр), з найстаражытнейшыымі вядомымі на тэрыторыі Кітая фрэскамі.
У 25 годзе горад зноў набыў статус сталіцы і захоўваў яго без перапынку каля 300 гадоў пры дынастыях Усходняя Хань, Вэй (эпохі Трохцарства), Заходняя Цзінь, але ў пач. IV ст. знішчаны агнём пры штурме плямёнамі хуну. Імператар Сяавэнь-дзі (дынастыя Паўночная Вэй) у 494 годзе зноў зрабіў горад сталіцай, аднавіўшы і пашырыўшы яго (да сяр. VI ст. прыходзіць у заняпад з-за грамадска-палітычнай нестабільнасці і войн). Горад гэтага часу (у 15 км ад сучаснага Лаяна) быў адным з найбуйнейшых у свеце (плошча каля 100 км²), меў не менш за 10 варот, 24 вялікія вуліцы, 3 рынкі, адміністрацыйныя ўстановы, сады, паркі, акружаны сцяной прамавугольны ў плане Палацавы горад. Пры Паўночнай Вэй у Лаяне налічвалася 1367 будыйскіх свяцілішчаў, у т. л. імператарскі храм (заснаваны ў 516 годзе), у склад якога ўваходзіла 9-ярусная драўляная пагада.
На поўдзень ад горада, на беразе р. Лахэ, размяшчаўся першы ўніверсітэт Кітая — Тайсюэ, які дзейнічаў з 29 па 534 гады. У яго сценах канфуцыянскія каноны вывучалі да 30 тыс. студэнтаў, якія потым станавіліся чыноўнікамі. Знойдзены і рэшткі пабудаванай у 56 годзе самай буйной кітайскай абсерваторыі — Лінтай, якая праслужыла 250 гадоў. На ўсход ад Лінтай вядома свяцілішча Мінтан, узведзенае ў 56 годзе для ахвярапрынашэнняў продкам ханьскага імператара і прыдворных цырымоній.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьЧыгуначная станцыя, вузел аўтамабільных дарог. Горад — буйны цэнтр вытворчасці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхнічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.
Славутасці
правіцьКаля Лаяна — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на ўсход — храм Баймасы (68 г. н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на поўдзень — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898 гг., цяпер музей).
Музеі
правіцьАбапіраючыся на багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы, Лаян ператвараецца ў музейную сталіцу Кітая. У горадзе адкрыты 66 музеяў, сярод іх Лаянскі музей старажытных грабніц , Лаянскі музей і інш. Тут захоўваецца амаль 420 тысяч гісторыка-культурных рэліквій[6].
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ а б БелЭн 1999.
- ↑ ВСЭ. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFВСЭ (даведка)
- ↑ ГЭС 1989.
- ↑ Лоян // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Лаян становіцца музейнай сталіцай Кітая
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406
Літаратура
правіць- Лая́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лоя́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 288. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Лоя́н // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Лоян // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаян