Канстанцінопальскі Патрыярхат

Сусветны патрыярхат; Канстанцінопальская Царква (грэч. Οικουμενικό Πατριαρχείο Κωνσταντινουπόλεως; турэцк.: Rum Ortodoks Patrikhanesi) — першая ў дыпціху аўтакефальная праваслаўная Царква. У грэчаскай літаратуры часта называецца Вялікай Царквой Хрыстовай (ἡ Μεγάλη τοῦ Χριστοῦ Ἐκκλησία).

Канстанцінопальская Царква
грэч. Οικουμενικό Πατριαρχείο Κωνσταντινουπόλεως
турэцк.: Rum Ortodoks Patrikhanesi
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі апостал Андрэй
Аўтакефалія 381
Прадстаяцель у наш час Варфаламей I
Цэнтр Стамбул, Турцыя
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Стамбул
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Турцыя, Дадэканес, Крыт, Патмас, Афон, Карэя
Аўтаномныя цэрквы ў кананічнай залежнасці Фінляндская
Эстонская
Крыцкае архіепіскапства
Мова набажэнстваў грэчаская
Каляндар новаюліянскі[1]

Гісторыя

правіць

Паводле падання, заснавана апосталам Андрэем Першазваным, які каля 38 года пасвяціў свайго вучня Стахі́я «у епіскапы граду Візантыёна». У 330 св. імп. Канстанцін Вялікі заснаваў на месцы Візантыя новую сталіцу Рымскай імперыі — Канстанцінопаль[2]. Да Другога Сусветнага Сабору горад знаходзіўся ў юрысдыкцыі Іраклійскага (Іраклія ва Фракіі, старажытны Перынф, сучасны Marmara Ereğli) мітрапаліта.

З 381 — аўтакефальная Архіепіскапія, з 451 — Патрыярхат. Паводле 3-га Правіла Другога Сусветнага Сабору, скліканага ў 381 імператарам Феадосіем I (379395), архіепіскап Канстанцінопаля мае першынство гонару пасля Рымскага біскупа: «Канстанцінопальскі епіспап ды мае перавагу гонару над Рымскім епіспапам, таму што горад гэты ёсць новы Рым». Першынствуючая на Усходзе імперыі роля Канстанцінопальскай кафедры была пацверджана і пашырана 28-м Правілам Чацвёртага (Халкідонскага) Сусветнага Сабору. Гэта Правіла, а таксама 9-е і 17-е, служаць каменем спатыкнення і прадметам спрэчак ва ўзаемаадносінах Сусветнай Патрыярхіі з Маскоўскім Патрыярхатам.[3][4]

 
Сафійскі сабор (сучасны выгляд)

У 988 годзе, паводле падання, у валадаранне Васіля II і Канстанціна VIII Парфірародных дасланае Канстанцінопальскім Патрыярхам Мікалаем II Хрысавергам духавенства хрысціла князя кіеўскага Уладзіміра і кіеўскіх людзей[5].

У 1054 годзе, з прычыны так званай вялікай схізмы, царкоўна-кананічныя зносіны з Рымскай Царквой Захаду былі спынены. Абедзве Царквы лічылі, што іншая адышла ад адзінства Адзінай Святой Кафалічнай і Апостальскай Царквы і знаходзіцца ў схізме. Паміж Канстанцінопальскай Царквой (па патрабаванні імператараў) і папскім прастолам складаліся уніі: на Ліёнскім Саборы ў 1274 годзе і на Ферара-Фларэнційскім саборы ў 1438—1439 гадах, якія былі адпрэчаны царкоўным народам, а пазней і іерархамі КП.

Пасля падзення Канстанцінопаля (1453) Патрыярхія стала адзіным легальным у Асманскай імперыі інстытутам праваслаўных падданых султана і мела шырокія грамадзянска-судовыя і іншыя паўнамоцтвы над імі.

C 25 сакавіка 1862 года[6] да 1923 года (ліквідацыя манархіі і прызнанне рэспублікі) вельмі значную ролю ў кіраванні справамі Патрыярхіі (а таксама ў выбарах Патрыярха) адыгрываў Змяшаны савет (грэч. μικτὸν συμβούλιον) — орган, які складаўся з 4-х архірэяў і 8-і парафіян, што абіраліся тэрмінам на 2 гады. Тады ж была ўведзена шматступеньчатая працэдура патрыяршых выбараў — у адпаведнасці с палажэннямі «Агульных статутаў» (Γενικοὶ Κανονισμοί), прынятых у 1860 годзе. Па меры адпадзення ад Атаманскай імперыі тэрыторый у Еўропе ў XIX — пачатку XX стагоддзя адпаведна (дэ-факта ў некаторых выпадках да прадастаўлення палітычнай незалежнасці гэтаму народу) скарачаліся межы юрысдыкцыі Патрыярхата.

У 1964 у Іерусаліме адбылася сустрэча паміж Сусветным Патрыярхам Афінагорам і Рымскім Папам Паўлам VI, у выніку якой узаемныя анафемы былі зняты і ў 1965 годзе была падпісана Сумесная Дэкларацыя[7].

 
Унутры храма Св. Георгія ў Фанары

З 1453 года Канстанцінопальскі Патрыярхат існуе на тэрыторыі Атаманскай імперыі, а затым Турцыі. На тэрыторыі Турцыі мае 5 епархій, 10 манастыроў і 30 духоўных школ. Аднак яго юрысдыкцыя ў наш час распасціраецца за межы турэцкай дзяржавы і ахоплівае вельмі значныя царкоўныя вобласці: Афон, шматлікія епархіі Грэцыі, Фінляндскую Аўтаномную Царкву, епархіі ў Заходняй Еўропе, Амерыцы, Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі (усяго 234 замежныя епархіі).

З 1991 Прадстаяцель Вялікай Царквы — Яго Боская Усесвятасць Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх Варфаламей I.

У лютым 2008 года ў кіраўніцтве патрыярхіі адбыліся значныя змены, што назіральнікамі было расцэнена як узмацненне пазіцый Патрыярха Варфаламея[8].

Структура і епархіі

правіць
Гл. таксама Епархіі Канстанцінопальскага патрыярхата

Мае складаную адміністрацыйна-кананічную структуру на ўсіх заселеных кантынентах Зямлі,[9] выключаючы Афрыку, якая цалкам — у межах юрысдыкцыі Александрыйскага Патрыярхата; уключае 6 архіепархій, 8 Цэркваў і 18 мітраполій, кожная з якіх падпарадкоўваецца непасрэдна Сусветнаму Патрыярху.

Акрамя таго, 3 з 6 архідыяцэзій маюць у сваім складзе мітраполіі — усяго 17.

Дзве Цэрквы ў складзе Патрыярхата маюць статус аўтаномій: Фінляндская і Эстонская. Крыцкая архіепіскапія мае статус паўаўтаномнай царквы.

Крыніцы

правіць
  1. В. Ф. Хулап Рэформа календара і пасхаліі: гісторыя і сучаснасць.
  2. Константинополь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Ухтомский А. А. Православная диаспора: проблема формирования канонического статуса Архівавана 20 кастрычніка 2020.. // «Церковь и время». — М.: ОВЦС МП. № 3 (48).
  4. Metropolitan Anthony of Sourozh PRIMACY AND PRIMACIES IN THE CHURCH Архівавана 7 лістапада 2006.
  5. 13 кастрычніка — памяць Свяціцеля Міхаіла, першага мітрапаліта Кіеўскага. На афіцыйным сайце МП
  6. И. И. Соколов. Константинопольская церковь въ XIX вѣкѣ. Опытъ историческаго изслѣдованія. Т. I, СПб., 1904, стр. 757 и далее.
  7. The Joint Catholic-Orthodox declaration, approved by Pope Paul VI and Ecumenical Patriarch Athenagoras I of Constantinople, read simultaneously (Dec. 7) at a public meeting of the ecumenical council in Rome and at a special ceremony in Istanbul. На сайце Ватыкана
  8. Павел Круг. Візантыйскія інтрыгі. Варфаламей I здзейсніў кадравы пераварот у Сусветным Патрыярхаце. Архівавана 30 красавіка 2009. НГ Рэлігіі 19 сакавіка 2008 г.
  9. Dioceses

Літаратура

правіць
  • Steven Runciman. The Great Church in Captivity. Cambridge University Press. 1968 (9-е перавыданне ў 2004).

Спасылкі

правіць