Зульфікар Алі Бхута

Зульфікар Алі Бхута (5 студзеня 1928, Ларкана, Брытанская Індыя — 4 красавіка 1979, Равалпіндзі, Пакістан) — пакістанскі палітычны дзеяч. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Пакістана. Зрынуты падчас ваеннага перавароту, а затым — пакараны смерцю.

Зульфікар Алі Бхута
урду: ذُوالفِقار عَلی بُھٹّو
сіндхі: ذوالفقار علي ڀٽو
прэзідэнт Пакістана[d]
20 снежня 1971 — 13 жніўня 1973
Папярэднік Yahya Khan[d]
Пераемнік Fazal Ilahi Chaudhry[d]
прэм’ер-міністр Пакістана[d]
14 жніўня 1973 — 5 ліпеня 1977
Папярэднік Nurul Amin[d]
Пераемнік Мухамад Хан Джунеджа
старшыня Нацыянальнай асамблеі Пакістана[d]
14 красавіка 1972 — 15 жніўня 1972
Папярэднік Abdul Jabbar Khan[d]
Пераемнік Fazal Ilahi Chaudhry[d]
міністр замежных спраў Пакістана[d]
15 чэрвеня 1963 — 31 жніўня 1966
Папярэднік Muhammad Ali Bogra[d]
Пераемнік Syed Sharifuddin Pirzada[d]
міністр замежных спраў Пакістана[d]
24 студзеня 1963 — 30 чэрвеня 1966
міністр замежных спраў Пакістана[d]
20 снежня 1971 — 28 сакавіка 1977
міністр унутраных спраў Пакістана[d]
24 снежня 1971 — 1 мая 1972
міністр унутраных спраў Пакістана[d]
13 студзеня 1977 — 28 сакавіка 1977
міністр абароны Пакістана[d]
24 снежня 1971 — 5 ліпеня 1977
Нараджэнне 5 студзеня 1928(1928-01-05)[1][2][…]
Смерць 4 красавіка 1979(1979-04-04)[1][2][…] (51 год)
Месца пахавання
Род Bhutto family[d]
Бацька Шах Наваз Бхута[d]
Жонка Нусрат Бхута[d]
Дзеці Беназір Бхута, Муртаза Бхута[d], Санам Бхута[d] і Шахнаваз Бхута[d]
Веравызнанне іслам і шыіты
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і юнацтва

правіць

Нарадзіўся ў багатай мусульманскай сям'і ў Ларкане (Брытанская Індыя, цяпер — Пакістан). Сын пакістанскага палітыка Шаха Наваза Бхута. Адукацыю атрымаў у Індыі, ЗША і Вялікабрытаніі.

У 1947 годзе паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1949 годзе перавёўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, які скончыў з адзнакай у 1950 годзе з атрыманнем ступені ў галіне палітычных навук. У тым жа годзе паступіў у каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта, дзе атрымаў ступень магістра права і з адзнакай ступень магістра ў галіне палітычных навук.

Палітычная дзейнасць

правіць

У 1957 годзе працаваў у пакістанскім прадстаўніцтве пры ААН, у 1963 годзе стаў міністрам замежных спраў Пакістана. На гэтай пасадзе марна дамагаўся рашэння пакістана-індыйскай спрэчкі аб Кашміры. У 1966 годзе выступіў з крытыкай прэзідэнта Аюб-Хана за падпісанне Ташкенцкай дэкларацыі, пасля чаго пайшоў у адстаўку з пасады міністра замежных спраў, а ў 1967 годзе заснаваў апазіцыйную Пакістанскую народную партыю (ПНП).

Будучы жорсткім палітыкам, Бхута адважыўся на рэзкія перамены ў дзяржаве і прапанаваў лозунг: «Іслам — наша вера, дэмакратыя — наша форма ўлады, сацыялізм — наша эканамічная сістэма». Ён заклікаў «аднавіць дэмакратыю», прапаноўваў праграму эканамічных рэформаў пад назвай «ісламскі сацыялізм». Быў арыштаваны і заключаны ў турму (1968—1969).

На парламенцкіх выбарах 1970 года ПНП заваявала большасць галасоў у заходняй частцы краіны, але перамогу атрымала партыя «Авамі ліг», якая выступала за аўтаномію Усходняга Пакістана. Пераемнік Айюб-хана прэзідэнт Ях'я Хан абвясціў вынікі выбараў несапраўднымі, што выклікала грамадзянскую вайну, якая ў выніку прывяла да ўтварэння незалежнай дзяржавы Бангладэш. Ях'я Хан вымушаны быў сысці ў адстаўку, і 21 снежня 1971 года Бхута заняў пост прэзідэнта Пакістана. За аказаную яму дапамогу ў барацьбе з Ях'я Ханам генерал Мухамад Зія-уль-Хак атрымаў пасаду начальніка штаба сухапутных войскаў.

Зноскі