Андрэй Алегавіч Касціцын
Андрэ́й Але́гавіч Касці́цын (3 лютага 1985, Наваполацк, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі хакеіст. У наш час выступае ў КХЛ за каманду «Сочы». Лепшы хакеіст Беларусі 2008 года.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 лютага 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 98 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Хват | леварукі ўдар[d] | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біаграфія
правіцьВыхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2002 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2003, 2004 ў першым дывізіёне, 2005, 2006 2008, 2012, 2014 гадоў у складзе зборнай Беларусі.
У лютым 2012 года «Манрэаль Канадыенс» абмяняў Андрэя Касціцына ў «Нэшвіл». Кампенсацыяй за Касціцына сталі выбар у другім раўндзе драфта і ўмоўны выбар на драфце 2013 года. У 2012 годзе Андрэй вярнуўся ў Расію ў «Трактар», з якім стаў фіналістам Кубка Гагарына.
У маі 2014 года пасля паспяховага выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Остраве, дзе Андрэй быў адным з лепшых бамбардзіраў, з’явілася інфармацыя, што ён можа заключыць кантракт з клубам НХЛ[2].