Імант Янавіч Судмаліс
Імант Янавіч Су́дмаліс[2] (лат.: Imants Sudmalis, партызанскі псеўданім — «Андэрсан»; 18 сакавіка 1916, г. Цэсіс — 25 мая 1944, Рыга) — латвійскі партызан, адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў савецкага партызанскага руху на тэрыторыях Латвіі і Беларусі, акупаваных нямецкай арміяй. Герой Савецкага Саюза (1957, пасмяротна).
Судмаліс Імант Янавіч | |
---|---|
лат.: Imants Sudmalis | |
Мянушка | Андэрсан |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1941—1944 |
Камандаваў | падполле ў Латвіі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Цэсіс у сям’і настаўніка. Жыў горадзе Ліепая, вучыўся ў тэхнікуме. Ва ўзросце 16 гадоў далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. З 1932 года член падпольнага камуністычнага саюза моладзі Латвіі́. Потым узначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Ліепаі. Быў арыштаваны, знаходзіўся ў турме. У 1940 годзе быў вызвалены і з чэрвеня гэтага ж года займаў пасады першага сакратара Ліепайскага павятовага Камітэта камсамола і члена ЦК камсамола Латвійскай ССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны разгарнуў актыўную антыгітлераўскую дзейнасць. Узначаліў камсамольскі знішчальны атрад, які удзельнічаў у абароне Ліепаі. У канцы 1941 года Імант Судмаліс стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі ў горадзе Рыга. У маі 1942 правёў першую баявую самастойную аперацыю па захопу варожага аўтамабіля, у выніку якой быў знішчаны грузавік, забіта 16 з 20 гітлераўцаў, захоплена зброя. Колькі часу партызаны І. Судмаліса дзейнічалі разам з партызанамі Асвейскай партызанскай брыгады ў раёне Себежа, Асвеі, Полацка[3]. На працягу 1943 года атрад Судмаліса перасоўваўся па тэрыторыі Латвіі і прыгранічных абласцей іншых прыбалтыйскіх рэспублік і каардынаваў працу падпольных арганізацый і савецкіх партызан на тэрыторыі рэйхскамісарыята «Остланд». 13 лістапада 1943 года быў здзейснены падрыў міны на Домскай плошчы ў Рызе ў дзень правядзення нацыстамі мітынга.
18 лтага 1944 года Інмар Судмаліс быў арыштаваны ў выніку здрадніцтва і 25 мая 1944 года разам з іншымі падпольшчыкамі павешаны ў Цэнтральнай турме ў Рызе.
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ а б Судмалис Имант Янович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Герой Советского Союза Имант Судмалис // Совет общественных организаций Латвии (руск.)
- ↑ а б Імант Янавіч Судмаліс на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Су́дмаліс Імант Янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- D. Reita, I. Muzikantiks. Imants Sudmalis. Rīga, 1966.
- СУ́́ДМАЛИС Имант Янович // Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия. / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. -М.: Советская энциклопедия, 1985. (руск.)
Спасылкі
правіць- Імант Янавіч Судмаліс на сайце «Героі краіны»
- Они сражались за Родину: герои Латвии во Второй мировой // Информационное агентство BALTNEWS (руск.) (Праверана 1 жніўня 2023)
- Судмалис Имант Янович (руск.) (Праверана 1 жніўня 2023) // Праект «Память народа»
- Герой Советского Союза Имант Судмалис // Совет общественных организаций Латвии (руск.) (Праверана 1 жніўня 2023)
- Судмал Имант Янович (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»