Элемент AA
AA (таксама: R6, LR6, 316, А316, Mignon, Stilo, у прастамоўі «пальчыкавая батарэйка») — аднаэлементная цыліндрычная сухая электрычная батарэя стандартаванага памеру. Вырабляюцца з 1907 года і з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным тыпапамерам электрычных батарэй (гальванічных элементаў сілкавання і акумулятараў). Батарэйкі тыпу АА часта выкарыстоўваюцца ў партатыўных электронных прыладах.
Намінальнае напружанне — 1,5 В у гальванічных элементаў, 1,2 В — у Ni-Cd і Ni-MH акумулятараў, 1,6 В у Ni-Zn акумулятараў.
У СССР элементы сілкавання АА мелі абазначэнне 316 (з солевым электралітам, гандлёвая марка «Уран М») і А316 (са шчолачным электралітам, гандлёвая марка «Квант»).
Існуюць літый-іонныя акумулятары падобнага тыпаразмеру (14500), з намінальным напружаннем 3,7 В, што можа пашкодзіць большасць прылад, разлічаных на напружанне 1,2—1,5 В.
Магчымыя значэнні ёмістасці
правіцьСолевыя | Шчолачныя | Li-FeS2 | NiZn | NiCd | NiMH | |
---|---|---|---|---|---|---|
Назва паводле стандарта IEC | R6 | LR6 | FR6 | ZR6 | KR6 | HR6 |
Ёмістасць | 550 — 1500 mAh | 1000 — 2980 mAh | 2000 — 3000 mAh | 1500 — 1800 mAh | 600 — 1500 mAh | 1400 — 3000 mAh |
Намінальнае электрычнае напружанне | 1.50 V | 1.50 V | 1.50 V | 1.65 V | 1.25 V | 1.25 V |
Перазараджвальнасць | Не | Некаторыя | Не | Так | Так | Так |
Прыведзеныя значэнні ёмістасці солевых і шчолачных элементаў слушныя пры разрадзе малымі токамі, якія не перавышаюць дзясяткі мА. Пры разрадзе токамі ў сотні мА, ёмістасць гэтых элементаў змяншаецца ў некалькі разоў.
Прылада
правіцьЭлемент AA уяўляе сабой цыліндр, дыяметрам 13,5 — 14,5 мм. Даўжыня элемента разам з кантактным выступам дадатнага полюсу складае 50,5 мм. Цыліндрычная частка пакрыта ізаляванай абалонкай. Вывады размяшчаюцца на процілеглых тарцах цыліндру. Дадатны вывад ўяўляе сабой выступ, дыяметрам 5,5 мм і вышынёй не менш як 1 мм. Адмоўны вывад уяўляе сабой плоскую ці рэльефную кантактную пляцоўку, дыяметрам не менш як 7 мм[1].
Вага можа адрознівацца ў шырокіх межах. Так, напрыклад:
- Солевыя:
- Шчолачныя:
- Ni-Mh:
- Sanyo eneloop BK-3HCC — 30 г
- GP AA 2700 mAh — 30 г.
У ранніх асобніках батарэй цынкавы стакан (для сухіх элементаў) ці стальны нікеляваны (для шчолачных) непасрэдна служыў адным з электродаў. Аднак такая канструкцыя элементаў часта была прычынай кароткіх замыканняў, а таксама такія элементы былі вельмі схільныя да карозіі. Сучасныя гальванічныя элементы маюць ізаляваны металічны ці пластмасавы корпус, які засцерагае элемент ад кароткіх замыканняў і ад карозіі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Марганцево-цинковые элементы типов А316 «Квант» И А316Т(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 красавіка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элемент AA