Цыстаскапія — даследаванне мачавога пузыра з дапамогай спецыяльнай прылады — цыстаскопа, ў пусты металічны корпус якога ўмантаваная аптычная сістэма. Цыстаскоп уводзяць у мачавы пузыр праз мочаспускальны канал. Для дыягнастычнага агляду мачавога пузыра яго прамываюць праз корпус цыстаскопа, напаўняюць празрыстай дэзінфікцыйнай вадкасцю. Цыстаскапія дапамагае распазнаванню хранічнага цыстыту, туберкулёзу, камянёў, пухлін мачавога пузыра і іншых уралагічных захворванняў, а таксама запаленчых і пухлінавых захворванняў суседніх з мачавым пузыром органаў (матка і похвы ў жанчын, прадсталёвая залоза і прамая кішка у мужчын). Выкарыстанне цыстаскопаў спецыяльнай канструкцыі дазваляе праводзіць катэтэрызацыю мачаточнікаў і нырачных лаханак (з дыягнастычнай або лячэбнай мэтай), біяпсію і некаторыя аператыўныя ўмяшанні на мочавыводных шляхах і прадсталёвай залозе (напрыклад, драбненне камянёў у мачавым пузыры).

Цыстаскоп