Трахе́я[2][3][4] (ад стар.-грэч.: τραχεῖα (ἀρτηρία) літар. «Шурпатае (дыхальнае горла)») — орган пазваночных жывёл і чалавека, з’яўляецца часткай паветраносных шляхоў; размешчаны паміж горлам і бронхамі.

Трахея
Выява
Анатамічна галінуецца на main bronchus[d] і бронхі
Анатамічная лакалізацыя грудная поласць[1]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне tracheal branches of inferior thyroid artery[d]
Венозны адток brachiocephalic vein[d]
Развіццё анатамічнай структуры trachea development[d]
Злучаецца з
3D model
Ground level 360 degree view URL zygotebody.com/#nav=-4.6…
Код NCI Thesaurus C12428
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У некаторых хвастатых земнаводных трахея маецца ў выглядзе даволі доўгай трубкі; звычайна сценкі трубкі ўмацоўваюцца нераўнамерна раскіданымі невялікімі храсткамі, якія часам злучаныя паміж сабой па баках. Гэтыя храсткі выяўляюць вядомую сувязь з гартаннымі храсткамі, і таму ім прыпісваюць такое ж вісцаральнае паходжанне (меркавана за кошт пятай шчылепавай дугі), як і апошнім. У земнаводных трахея не падзяляецца на бронхі, (лёгкія пачынаюцца ад трахеі) і не ва ўсіх адасоблены ад гартані (у бясхвостых земнаводных трахея адсутнічае; лёгкія пачынаюцца ад гартані). У хвастатых земнаводных трахея звычайна доўгая, з парнымі храсткамі, якія часам зрастаюцца.

У паўзуноў, птушак і млекакормячых трахея добра адасоблена ад гартані і дзеліцца на бронхі. Даўжыня трахеі прама прапарцыйная даўжыні шыі і адваротна прапарцыйная даўжыні бронх.

Крыніцы

правіць
  1. McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th EditionISBN 978-1-4441-0923-8
  2. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С. 662.
  3. БелЭн 2002.
  4. ТСБЛМ 2016.

Літаратура

правіць