Сету (саманазвы setu, seto) — малалікі фіна-ўгорскі народ, які насяляе Пячорскі раён Пскоўскай вобласці Расіі і прылеглыя раёны Эстоніі, якія да 1920 года ўваходзілі ў склад Пскоўскай губерні. Гістарычная вобласць пражывання народа сету завецца Сетумаа.

Cету
Агульная колькасць 10 197
Рэгіёны пражывання Эстонія: 9 983 чал.
Расія: 214 чал.
Мова эстонская, сету, руская
Рэлігія праваслаўе
Блізкія этнічныя групы эстонцы, фіны, карэлы, вепсы

Дакладную колькасць сету вызначыць цяжка, бо гэтая этнічная група не занесена ў спісы народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Расіі і Эстоніі, падвергнулася моцнай асіміляцыі, але часцей называецца лічба 10 тыс. чал. Пры перапісах насельніцтва сету звычайна запісвалі сябе эстонцамі і рускімі. У Расіі паводле перапісу 2002 года 197 чалавек ідэнтыфікавалі сябе як сету.

Тэрыторыя пражывання сету пазначана зялёным колерам

У Эстоніі сету афіцыйна маюць статус нацыянальнай меншасці, іх мова лічыцца вырускі дыялектам эстонскай мовы. У сувязі з выкладаннем у школах блізкай літаратурнай эстонскай сету Эстоніі перайшлі на яе. Самі сету лічаць сваю мову самастойнай.

Сету ў адрозненне ад лютэран-эстонцаў праваслаўныя.

Спасылкі

правіць