Самсон Годвін
Самсон Годвін (англ.: Samson Godwin, нар. 11 лістапада 1983, Вары, Нігерыя) — былы нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 лістапада 1983[1][2] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Нігерыя Украіна |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
правіцьКлубная
правіцьПачаў кар’еру ў Нігерыі, потым правёў два гады ў ніжэйшых лігах Польшчы. У 2002 годзе трапіў у львоўскія «Карпаты», дзе гуляў з перапынкамі 10 гадоў. Увайшоў у гісторыю львоўскага клуба як легіянер, які правёў за клуб найбольшую колькасць гульняў. У 2009 падаў дакументы на атрыманне пашпарта Украіны.
У чэрвені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе гуляў да канца сезону. У красавіку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[3]. Быў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў Мазыр і вярнуўся ў «Карпаты»[4].
У студзені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].
Міжнародная
правіцьУ 2003 згуляў адзін матч за зборную Нігерыі, але больш у зборную сваёй краіны не выклікаўся.
Зноскі
- ↑ Samson Goodwin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samson Godwin // FBref
- ↑ Самсон Годвин подписал контракт со "Славией" Архівавана 14 студзеня 2014.
- ↑ Самсон Годвин вернулся в "Карпаты"
- ↑ Самсон Годвин завершил карьеру игрока