Роўнаапостальны
Роўнаапостальны (грэч. Ισαπόστολος, лац.: aequalis apostolis) — лік праваслаўных святых, якія асабліва праславіліся прапаведаваннем Евангелля і зваротам народаў у хрысціянскую веру.
У набажэнстве Рускай Праваслаўнай Царквы роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій, а таксама роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір асобна згадваюцца падчас літургіі і за іх на праскамідыі вымаецца восьмая частка з трэцяй прасфары.
Спіс роўнаапостальных святых
правіць- Марыя Магдаліна, шануецца як супольніца апосталаў.
- першамучаніца Фёкла Іканійская, вучаніца апостала Паўла, якая звярнула ў хрысціянства мноства язычнікаў у Селеўкіі Ісаўрыйскай (паводле апакрыфічных «Дзеянняў Паўла і Фёклы»)
- мучаніца Апфія Калоская
- Аверкій, епіскап Іерапольскі (сканаў каля 200 года)
- імператар Канстанцін I Вялікі і маці яго Алена
- святая Ніна, асветніца Грузіі
- Патрык, асветнік Ірландыі
- Барыс I, хрысціцель Балгарыі
- Кірыл і Мяфодзій, асветнікі славян
- святыя князь Уладзімір і княгіня Вольга, што хрысцілі Кіеўскую Русь
- Казьма Эталійскі
- Інакенцій (Веніямінаў), мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі
- Мікалай (Касаткін), архіепіскап Японскі.
Спасылкі
правіць- В. М. Живов, Святость. Краткий словарь агиографический терминов Архівавана 3 сакавіка 2013.
- Равноапостольные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.