Джакама Кварэнгі
Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі, у старым напісанні Гварэнгі[3] (італ.: Giacomo Antonio Domenico Quarenghi; 20 верасня 1744, Бергама — 18 лютага (2 сакавіка) 1817, Санкт-Пецярбург) — архітэктар і ведутыст італьянскага паходжання, ці ледзь не самы пладавіты прадстаўнік паладыянства ў рускай архітэктуры. Ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1744 |
Месца нараджэння | Рота-д'Іманья (каля Бергама), Венецыянская рэспубліка |
Дата смерці | 18 лютага (2 сакавіка) 1817 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Рым, Масква, Санкт-Пецярбург |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы |
Будынак Смольнага інстытута, Аляксандраўскі палац, |
Уплыў | Giovanni Raggi[d][2], Антон Рафаэль Менгс[2], Stefano Pozzi[d][2], Paolo Posi[d][2] і Nicola Giansimoni[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДжакама Кварэнгі нарадзіўся ў паселішчы Рота-Фуоры каля горада Бергама на поўначы Італіі. У маладосці навучаўся жывапісу ў Рыме пад кіраўніцтвам Рафаэля Менгса, затым вывучаў архітэктуру. Пабудаваў манеж у Манака і сталовую залу ў доме эрцгерцагіні Модэнскай у Вене.
Ва ўзросце 35 гадоў у студзені 1780 года Кварэнгі прыехаў у Санкт-Пецярбург па запрашэнні Кацярыны II у якасці «архітэктара двара яе вялікасці». У першае дзесяцігоддзе свайго знаходжання ў Расіі ён пабудаваў Англійскі палац у Пецяргофе (1780—1787), павільён у Царскім Сяле (1782). У Санкт-Пецярбургу Кварэнгі пабудаваў будынкі Эрмітажнага тэатра (1783—1787), Акадэміі навук (1783—1785), Асігнацыйнага банка (1783—1789), Замежнай калегіі. Ён выканаў таксама шэраг замоў высокапастаўленых вяльможаў, сярод якіх вылучаецца летні палац графа Безбародкі ў Санкт-Пецярбургу.
Пры Паўлу I Кварэнгі пабудаваў у Царскім Сяле Аляксандраўскі палац (1792—1796). У гэты ж час спраектаваны палац графа Завадоўскага ў Лялічах.
У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя па праектах Кварэнгі ў Санкт-Пецярбургу пабудаваны Коннагвардзейскі манеж (1800—1807), будынак Імператарскага кабінета (1803—1806), Марыінская бальніца для бедных (1803—1805), будынкі Екацярынінскага інстытута высакародных дзяўчын (1804—1807) і Смольнага інстытута высакародных дзяўчын (1806—1808).
Працы Кварэнгі выкананы ў духу паладыянства і новай італьянскай школы з яе вытанчаным, высакародным, але халодным і сухім стылем, не зусім прыдатным для паўночных краін, дзе калоны, якія так любіў Кварэнгі, адымаюць шмат святла, якое і без таго скупа адпускаецца прыродай Поўначы; затое ў пабудовах Кварэнгі заўсёды заўважны густ і гарманічнасць прапорцый. Яго працы — найхарактэрны прыклад спелага класіцызму ў рускай архітэктуры.
У канцы 1810 года Кварэнгі ў апошні раз выязджае з Санкт-Пецярбурга ў Бергама. У родным горадзе яго ўрачыста сустрэлі. Але ўжо ў 1811 годзе Кварэнгі паспяшаўся вярнуцца ў Расію. У сувязі з падрыхтоўкай паходу напалеонаўскай арміі ў Расію італьянцам, якія знаходзіліся на рускай службе, было загадана вярнуцца ў Італію; аднак Кварэнгі адмовіўся выканаць гэты загад і быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці.
Да апошніх гадоў творчасці майстра адносіцца будаўніцтва часовай драўлянай трыўмфальнай брамы за Нарвскай заставай у гонар перамогі над Напалеонам.
Д. Кварэнгі сканаў 2 сакавіка 1817 г. у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на каталіцкім участку Волкавых могілак, дзе яго магіла доўгі час лічылася згубленай. У 1960-я гг. было абвешчана пра выяўленне магілы Кварэнгі, пасля чаго яго прах быў у 1967 годзе перапахаваны на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[4] .
Рэалізаваныя праекты
правіцьУ Санкт-Пецярбургу
правіць- 1781—1794 гады — Англійскі палац у Пецяргофе (разбураны ў 1942)
- 1783—1784 гады — сядзіба «Кір'янава», дача К. Р. Дашкавай — пр. Стачак, 45;
- 1782—1784 гады — Смаленская царква ў Пулкаве (разбурана ў 1944)
- 1782—1788 гады — канцэртная зала ў Царскім Сяле
- 1783—1785 гады — Акадэмія навук — Універсітэцкая набярэжная, 5
- 1783—1787 гады — Эрмітажны тэатр — Палацавая набярэжная, 32
- 1783—1799 гады — Асігнацыйны банк — Садовая вуліца, 21
- 1788 — Дом Салтыкова — Палацавая набярэжная, 4
- 1789—1793 гады — палац Юсупавых на Садовай вуліцы — Садовая вуліца, 50-а
- 1790-я гады — Малы гасціны двор — вуліца Ламаносава, 2
- 1792—1796 гады — Аляксандраўскі палац у Царскім Селі
- 1798—1800 гады — Даходны дом Жарабцовай — Палацавая набярэжная, 10
- 1800—1801 гады — Паўлаўскі палац: жылыя пакоі імператрыцы Марыі Фёдараўны
- 1804—1807 гады — Екацярынінскі інстытут — набярэжная рэкі Фантанкі, 36
- 1804—1807 гады — Коннагвардзейскі манеж — вуліца Якубовіча, 1
- 1806—1808 гады — Смольны інстытут — Смольны праезд, 1
- 1814 год — драўляныя Нарвскія трыўмфальныя вароты (пазней перабудаваныя ў камені і метале В. П. Стасавым)
Апроч пулкаўскай, Кварэнгі часам прыпісваюць падобныя па сваім абліччы царквы Узнясенская ў Фёдараўскім пасадзе і Праабражэнская ў Маскоўскай Славянцы.
У Маскве
правіць- 1780 год — перабудова Екацярынінскага палаца ў Ляфортава
- 1786 год — гандлёвыя шэрагі на Чырвонай плошчы (не захаваліся)
- 1790 — 1805 гады — Стары гасціны двор — вуліца Варварка, 3
- 1803 год — Шараметаўская бальніца (перагляд часткова рэалізаванага праекта).
У Італіі
правіцьСярод нешматлікіх прац, ажыццёўленых Кварэнгі ў Італіі — рэстаўрацыя царквы Святой Схаластыкі ў бенедыкцінскім абацтве ў Субіяцы ў 1769 годзе. Таксама па яго праектах у Італіі створаны галоўныя алтары прыхадскіх храмаў: у гонар Збаўцы ў Серыятэ датуецца 1775 годам і Унебаўзяцця Святой Марыі і Святога Якава ў Рамана-дзі-Ламбардыя паміж 1797 і 1799 гадамі[5].
У іншых рэгіёнах
правіць- 1769-76 — Вардурскае памесце барона Арундэла ў графстве Уілтшыр
- 1780—1790-я гг. — будаўніцтва буйнога сядзібнага комплексу графа П. В. Завадоўскага у Лялічах (Бранская вобласць)
- 1791 — Спаса-Праабражэнскі сабор у Ноўгарадзе-Северскім
- 1792 — саркафаг на магіле генерал-паручніка В. А. Ангальт-Бернбург-Шаўмбург-Хоймскага ў Выбаргу
- 1793—1812 гады — Кірмашовы дом, Курск, Карэнная пустынь (не захаваўся)
- 1817 год — рыжская Калона перамогі (прыпісваецца, адно з апошніх тварэнняў майстра).
На падставе падабенства з тыпавымі паладыянскімі праектамі з альбомаў Кварэнгі яму прыпісваюць шэраг правінцыйных сядзіб, як то:
- дача Данаурава на беразе Жарноўкі (Ірынаўскі праспект, 9);
- палац-сядзіба Шарлоты Карлаўны Лівен у Межотнэ (Мезотэне), Курляндыя (1797—1801 гады);
- праект Хоценскага памесця ў Харкаўскай губерні (канец 1790-х, захаваліся два флігелі).
Зноскі
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г д е Angelini P., Manfredi T. QUARENGHI, Giacomo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 85. Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Грабарь И.,. Гваренги, Джакомо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- ↑ Магіла Д. Кварэнгі ў Аляксандра-Неўскай Лаўры
- ↑ Колупаев В. Е. Архитектор Джакомо Кваренги и алтарь проиходской церкви г. Серитае (Италия) // Инновации экономики и управления в строительстве: материалы Международной научно-практической конференции 10–12 октября 2012 года. СПб.: СПбГАСУ, 2012. c. 165 - 168. ISBN 978-5-9227-0387-7 (памылк.); ISBN 978-5-9227-0388-4 (памылк.)
Літаратура
правіцьДжакама Кварэнгі на Вікісховішчы |
- Грабарь И.,. Гваренги, Джакомо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Коршунова М. Ф. Джакомо Кваренги. Л.: Лениздат, 1981.
- Крашенинников А. Ф. Джакомо Кваренги // Зодчие Москвы. — М.: Московский рабочий, 1981. — С. 189—194. — 302 с.
- Михайлова М. Б.]] К вопросу о месте Кваренги в архитектуре неоклассицизма // Джакомо Кваренги и неоклассицизм XVIII века: к 250-летию со дня рождения архитектора: Тез.докл.научн.конф. / Отв. ред. М. Ф. Коршунова. — СПб.: Гос. Эрмитаж, 1994. — С.6—10.
- Пилявский В. И. Джакомо Кваренги. Архитектор. Художник. Л.: Стройиздат, 1981.
- Талепоровский В. Н. Кваренги. Материалы к изучению творчества. М.-Л.: ГИЛСА, 1954.