Галкі
Га́лкі[1] (трансліт.: Halki, руск.: Галки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Вёска
Галкі
|
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета[2].
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Чарнігаў — Оўруч), 150 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Транспартная сістэма
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы ўчастак адасобленай забудовы — кароткая дугападобная вуліца. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьВыяўленыя археолагамі паселішча эпохі неаліту (250 м на паўднёвы захад ад вёскі), паселішча ранняга жалезнага стагоддзя і эпохі Кіеўскай Русі (500 м на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Стонча) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з глыбокай старажытнасці.
Вялікае Княства Літоўскае
правіць«Сяло Брагінскае» Галкі ўпершыню згаданае ў Акце абмежавання Брагінскай воласці, датаваным 7 днём сакавіка 1512 года, і прызначалася каралём Жыгімонтам Старым князю Міхаілу Васільевічу Збаражскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх[A]: «Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найяснейшага Караля Яго Міласці Зыгмонта, а за паданым чалабіццем князя Міхайла Васілевіча Збаражскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласці Брагіня, каторага воласць раней прыналежная была да Яго Міласці Гасудара Караля Вялікага Князя Літоўскага, аглядаў я рубеж той воласці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк[B], ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага…»[4][C]. У 1514 годзе[D] кароль падараваў князю «тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали»[6]. Брагінская воласць (і сяло Галкі) належала да Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства, названае княствам (разам з Брагінам і Галкамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[7].
Карона Каралеўства Польскага
правіцьУ сакавіку 1574 года маёнтак Брагін быў падзелены паміж унукамі князя М. В. Збаражскага князямі Аляксандрам і Міхаілам Аляксандравічамі Вішнявецкімі. «Село Галки з людми данными, данью грошовою и медовою, з дубровами, с чертежами, лесы, полми, сеножатми, гоны бобровыми и ловы пташиными» дасталося князю Міхаілу[8][E].
Палову Брагінскага замка і места з сёламі, у ліку якіх Галкі, атрымаў у спадчыну ад князёў дзеда і бацькі Міхайлаў Вішнявецкіх князь Іерамія Міхал Вішнявецкі, будучы ваявода рускі і правадыр барацьбы з «хмяльніччынай». У 1638 годзе ён заставіў сваю фартуну на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму[13].
На 1683 год у вёсцы Галкі Брагінскіх добраў пана Канецпольскага[F] было 18 дымоў (×6 — прыблізна 108 жыхароў). Пазней частка вяскоўцаў з-за гвалту, як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшла ў іншыя, больш спакойныя мясціны, пра што паведамлялі пад прысягай у Оўруцкім гродскім судзе сведкі мешчанін Юрый Андрыевіч і ляснічы Лаўрын 14 верасня 1686 г.[14][G]. 28 чэрвеня 1687 года Галкі названыя ў справе Оўруцкага гродскага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтка ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Аляксандра Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарожскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У 10 яго пазасталых дымах (каля 60 жыхароў) размясціліся на пакорм 12 казакоў і 10 коней. Вяскоўцаў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазніцай з двума гарцамі дзёгцю; з іх выбралі здору, солі на 45 злотых, гарэлкі, рыбы, мяса, алею, тытуню, хустаў палатна на ўладкаванне паходных шатроў, абутку на 67 злотых; асобна пану палкоўніку Шчуроўскаму і сотніку Русановічу далі 126 злотых, 18 вёдраў легуміны, 139 вёдраў аўса, солі на 3 злотыя[15].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павета 1734 года», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Галкі — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандр Антоні Бандынэлі[16]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сервацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[17].
На 1754 год з 25 двароў (прыблізна 150 жыхароў) вёскі Галкі Брагінскага маёнтка выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 3 злотыя, 26 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 15 злотых і 16 грошаў[18]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбеты, дачкі Міхала Сервацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім.
Перапісы яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Галках адпаведна 4, 4 чалавек (głow), прыналежных да Брагінскага кагала, і хрысціяніна (пагалоўшчыне не падлягаў)[19][H].
Расійская імперыя
правіцьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Галкі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі[20]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што вёскі Галкі, Бярозкі, Савічы, сёлы Ёлча, Грушна і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[21][I].
Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» ў 1811 годзе — уладанне паноў Ракіцкіх. У 1850 годзе ў вёсцы было 14 двароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 91 жыхар вёскі Галкі быў прыхаджанінам Ёлчанскай Свята-Міхайлаўскай царквы[22]. У парэформенны перыяд паселішча належала да Ёлчанскай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Галкі заставаліся ў прыходзе Міхайлаўскай царквы[23]. На 1897 год налічвалася 35 двароў, 250 жыхароў, дзейнічала карчма. У 1909 годзе у вёсцы 50 двароў, 234 жыхары[24].
Найноўшы час
правіць9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Галкі ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[25].
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасля вяртання ў склад БССР, з 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года вёска з’яўлялася цэнтрам Галкаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года — Гомельскай акруг.
У 1929 годзе арганізаваны калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 99 двароў, забілі 18 жыхароў. У баях, якія тут вялі 9-ы гвардзейскі стралковы і 7-й гвардзейскі кавалерыйскі карпусы, загінулі 295 салдат, у іх ліку Героі Савецкага Саюза К. Д. Грыцынін і Т. Т. Міндзігулаў і былі пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. У баях каля вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна. Старэйшы сяржант М. А. Сцяпанаў, сяржант К. К. Хайбулін, лейтэнант П. І. Фядотаў, малодшы лейтэнант Г. І. Салаўёў, 1 кастрычніка 1943 года — выведнік П. М. Яфрэмаў, камандзір коннай выведкі І. Ф. Казачук, малодшы сяржант М. А. Якаўлеў і ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама было прысвоена званне Героя А. Г. Гізатуліну
У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 63 гаспадаркі, 113 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1850 год — 14 двароў.
- 1897 год — 35 двароў, 250 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 50 двароў.
- 1940 год — 106 двароў, 316 жыхароў.
- 1959 год — 423 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 63 гаспадаркі, 113 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 60 гаспадарак, 105 чалавек, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 42 — у працаздольным і 56 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя выхадцы
правіць- Д. І. Шыраканаў — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філасофскіх навук, прафесар[26].
Заўвагі
правіць- ↑ У 1490, 1511, 1512 гадах ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да смерці, Вішнявецкім і Збаражскім[3].
- ↑ Тэкст абмежавання Брагінскай воласці 1512 г. у фондах НГАБ у Мінску (раней у фондах НГАБ у Горадні) вядомы з польскамоўнай актавай кнігі Мазырскага гродскага суда як запіс ад 2 жніўня 1776 года, таму ў ім прысутныя і паланізмы.
- ↑ Поўны змест дакумента гл.: С. Бельскі. Акт абмежавання Брагінскай воласці
- ↑ М. К. Любаўскі меркаваў, што падараванне адбылося ў год праведзенага абмежавання — 1512[5].
- ↑ Чарнігаўскі гісторык І. В. Кандрацьеў беспадстаўна выказаўся пра тое, што князі Вішнявецкія ў 1574 г., сярод іншых памежных сёл, нібыта прыналежных раней да Любецкага староства, прыгарнулі да Брагіна і Галкі[9]. Вышэйзгаданая звестка на 1512 год засталася аўтару невядомай. Раней, не сустрэўшы Галкі ні ў адной люстрацыі Любецкага староства, залічыў паселішча ў склад апошняга выключна з-за размяшчэння яго між вёскамі Вялле і Асарэвічы, што сам і адзначыў[10]. Ці не лепш было абмежавацца любецкім селішчам Галькаў (Halków), пра якое сапраўды ёсць сведчанні ў крыніцах[11]? Варта, аднак, мець на ўвазе і іншае. Яшчэ з 2005 г. аўтар настойвае на рэальнасці створанай ім фантасмагорыі, г. зн. на прыналежнасці самога Брагіна і воласці альбо іх паловы да Любецкага староства[12]. Пра Брагінскую воласць у яго складзе можна прачытаць і ў артыкуле В. С. Пазднякова «Любеч» у 3-м дадатковым томе энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае» (2010); апошняе, напэўна, шкодзіць рэпутацыі беларускага выдання.
- ↑ Пасля князёў Вішнявецкіх малодшай лініі імі да канца лета 1682 г. валодаў кракаўскі кашталян пан Станіслаў Канецпольскі.
- ↑ Выдаўцы адпаведнага дакумента ў «Архиве Юго-Западной России» падалі назву вёскі як Hatki (замест Hałki), але колькасць адыйшоўшых дымоў (ośm) адпавядае колькасці тых, што засталіся ды паднявольна ўтрымлівалі казакоў Апостала Шчуроўскага (dziesięć).
- ↑ На Генеральнай карце «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атласа Беларусі, на якой адлюстраваная сітуацыя пярэдадня падзелаў Рэчы Паспалітай, Галкі пазначаны ў складзе Лоеўскага графства стражніка літоўскага Юзафа Юдыцкага і яго нашчадкаў на тэрыторыі Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ (Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122.), што супярэчыць усім прыведзеным вышэй сведчанням. Галкі, хоць і размешчаныя паміж колішнімі любецкімі сёламі Асарэвічы і Вялле, але ніколі да Любецка-Лоеўскага староства не належалі і не падзялялі лёс апошняга ў XVII ст., калі частка яго далучана да Вялікага Княства.
- ↑ Відавочна, зноў жа застаўным правам, бо ў XIX ст. тыя паселішчы названыя ўласнасцю Ракіцкіх.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 553
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049адв.
- ↑ Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 239
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511—1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508—1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). — Vilnius: Žara, 2002 [2004]. С. 240
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ↑ Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. – Мінск, 2000. С. 189
- ↑ Kondratiew I. Wyznaczanie granic międzypaństwowych i administracyjnych na ziemi czernihowsko-siewierskiej w XVI–XVII wieku. // Realne i wyobrażone granice i rubieże Wielkiego Księstwa Litewskiego. / pod redakcją Doroty Michaluk. – Ciechanowiec: Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu-Instytucja Kultury Województwa Podlaskiego-Archiwum Główne Akt Dawnych, 2021. S. 140
- ↑ Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). – Минск, 2017. С. 17
- ↑ Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 152, 153
- ↑ Кондратьєв І. В. Лоєвське староство у 1585 – середині ХVII ст. // Пятыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. – Гомель, 2005. С. 197; Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 20, 69, 79, 196–197
- ↑ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ↑ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489, 550 — 551
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 151—152
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ↑ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 392, 711
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ↑ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 706
- ↑ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 35
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ↑ [1]
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх