Васіль Іванавіч Сямеўскі
Васіль Іванавіч Сяме́ўскі[4][5] (25 снежня 1848 (6 студзеня 1849) — 21 верасня (4 кастрычніка) 1916) — рускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар рускай гісторыі (1889), прафесар (1882). Брат М. І. Сямеўскага.
Васіль Іванавіч Сямеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1848 (6 студзеня 1849) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня (4 кастрычніка) 1916 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, гісторык, публіцыст |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін[3] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Увараўская прэмія[d] (1889) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. У 1859—1863 гадах вучыўся ў Другім кадэцкім коропусе. Скончыў з залатым медалём Першую Санкт-Пецярбургскую гімназію ў 1866 годзе і на працяу двух гадоў вучыўся ў Медыка-хірургічнай акадэміі. Перайшоў на вучобу на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1872 годзе. У 1872—1866 гадах прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і прафесар Аляксандраўскага ліцэя. Чытаў лекцыі на Бястужаўскіх курсах[5]. У 1889 годзе абараніў у Маскоўскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара рускай гісторыі «Крестьянский вопрос. в XVIII и первой половине XIX в.», якая была адзначана Увараўскай прэміяй Акадэміі навук і залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства[6]. У 1891 годзе па запрашэнню А. М. Сібіракова В. І. Сямеўскі здзейсніў паездку ў Сібір[6][7]. У 1894—1896 гадах быў таварышам старшыні Гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, а з 1895 года сакратаром аддзела для садзейнічання самаадукацыі ў Камітэце педагагічнага музея ваенна-навучальных устаноў[6][7].
Пасля расстрэлу дэманстрацыі рабочых 9 студзеня 1905 года В. І. Сямеўскі ўвайшоў у склад дэпутацыі літаратараў і вучоных да членаў урада[5]. Быў арыштаваны. З 1905 года член Камітэта дапамогі вызваленым вязням Шлісельбургскай крэпасці, член Камітэта па аказанню дапамогі палітычным ссыльным[7][8][5]. Член Саюз вызвалення, дэлегат яго 2-га з’езда[7]. У 1906 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Народна-сацыялістычнай партыі, член яе арганізацыйнага камітэта, адзін з аўтараў праграмы[7], член Цэнтральнага камітэта[5]. У 1913—1916 гадах адзін са стваральнікаў і рэдактараў гісторыка-літаратурнаа часопіса «Голас мінулага»[5][7][8].
Навуковая дзейнасць
правіцьВ. І. Сямеўскі займаўся даследаваннем гісторыі сялянства XVII—XIX стагоддзяў і рабочага класа ў Расіі, руху дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Звязваў урадавую праграму вызвалення рускага сялянства з поглядамі інтэлігенцыі, робячы выснову аб тым, што першая вырасла з другой. Працы грунтаваліся на дэмакратычных пазіцыях, выкарыстоўваўся шырокі фактычны матэрыял. Быў праціўнікам сталыпінскай аграрнай рэформы, якая руйнуе суполку, у якой бачыў дэмакратычны пачатак, устойлівасць як інстытута, які засцерагаў вёску ад «язвы пралетарыяцтва»[7]. Ідэалізаваў сялянскую абшчыну, спецыфічна асэнсоўваў прычыны скасавання прыгоннага права[5].
Працы В. І. Сямеўскага друкаваліся ў перыядычных выданнях «Отечественные записки», «Русское богатство», «Русская старина», «Русская мысль», «Вестник Европы» і інш.
Зноскі
правіць- ↑ а б Семевский Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 476.
- ↑ Биографика СПбГУ Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ЭГБ 2001.
- ↑ а б в ЭСБЭ 1890—1907.
- ↑ а б в г д е ё Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б ВСЭ 1976.
Літаратура
правіць- Карніловіч Э. А. Сяме́ўскі Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 344—345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Эдуард Карніловіч. Сяме́ўскі Васіль Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- И. М. Кр. Семевский, Василий Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. XXIX.
- Семе́вский Василий Иванович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 224—225. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Балуев, Б. П. Искренний и правдивый друг народа: Василий Иванович Семевский / Б. П. Балуев // Историки России. XVIII — начало XX века. — М.: Науч.-изд. центр «Скрипторий», 1996. — С. 446—485. — 685, [2] с. — 2000 экз. — ISBN 5-7471-003-3. (руск.)