Валерый Мікалаевіч Герус
Валерый Мікалаевіч Герус (нар. 27 снежня 1956, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Валерый Мікалаевіч Герус | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1978 годзе БПІ. У 1978—1985 гадах архітэктар праектнага інстытута «БелНДІпгорадабудаўніцтва», у 1985—1990 гадах старэйшы архітэктар праектнага інстытута «Мінскграмадзянпраект», у 1990—1997 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў «КПІ пры Дзяржбудзе БССР „Інкапраект“», у 1997—1999 гадах галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-будаўнічай фірмы «БЕТА-буд», у 1999—2004 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект», у 2005—2006 гадах галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскграмадзянпраект», у 2006—2008 гадах начальнік планіровачнай майстэрні ПДКУП «Мінскграда», у 2008—2010 галоўны архітэктар, намеснік дырэктара ТАА «АрхІнтэрБуд», з 2010 года начальнік майстэрні інстытута «Ваенпраект».
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: жылыя групы пасёлка Дружны (першая чарга); коннаспартыўны манеж дзіцячай школы ў г. Гомелі; жылы квартал у скрыжавання вуліц Чарвякова, Старавіленскі тракт, Веры Харужай; водна-трэніровачны комплекс па вул. Герояў 120-й дывізіі ў Мінску (добраўпарадкаванне); шматпавярховы жылы дом на скрыжаванні вуліц Бялыніцкага-Бірулі і Мінскай шашы ў г. Магілёве.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат рэспубліканскага конкурсу «На знак 1000-годдзя г. Віцебска і забудову цэнтральнай плошчы»; першага і другога этапаў міжнароднага конкурсу «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе». Забудова жылога раёна «Лебядзіны»; нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2000) за распрацоўку эскіза забудовы квартала па вуліцах Янкоўскага — Гарэцкага; «Лепшы праект года» (гран-пры) рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2002) за распрацоўку эскіза ў складзе ПДП «Жылая забудова ў граніцах вуліц П. Глебкі, Матусевіча, Кунцаўшчына, пас. Масюкоўшчына» XIII—га рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 2005—2007. Дыплом Саюза архітэктараў Расіі за праект «Забудова тэрыторыі „Аэрапорт Мінск-1“ з фарміраваннем дзелавога цэнтра „Мінск-Сіці“» і інш.
Літаратура
правіць- Герус Валерий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)