Ігуасу (вадаспады)
Вадаспа́ды Ігуасу́ (ісп.: Cataratas del Iguazú, парт.: Cataratas do Iguaçu) — гэта комплекс вадаспадаў на рацэ Ігуасу, размешчаны на мяжы Бразіліі (штат Парана) і Аргенціны (правінцыя Місьёнес). Гэты вадаспад пазначае мяжу паміж Бразіліяй і Аргенцінай, знаходзячыся на мяжы аргенцінскага і бразільскага нацыянальных паркаў «Ігуасу». Абодва паркі былі ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (у 1984 і 1986 гадах адпаведна). Пры гэтым большая частка вадаспадаў прыходзіцца на аргенцінскі бок.
Вадаспады Ігуасу | |
---|---|
Каардынаты: 25°41′38,85″ пд. ш. 54°26′15,92″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Аргенціна (80%)/Бразілія (20%) |
Рака | Ігуасу |
Вышыня | 82 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Назва Iguazu (Ігуасу) паходзіць ад слоў на мове гуарані y (вада) і guasu (вялікі). Легенда распавядае, што Бог хацеў ажаніцца на прыгожай тубыльчанцы Naipú, але яна збегла са сваім умілаваным на каноэ. У гневе Бог разрэзаў раку, стварыўшы вадаспады, выракаючы закаханых на вечнае падзенне.
Першым еўрапейцам, які ўбачыў вадаспад, лічыцца іспанскі канкістадор Альвар Нуньес Кабеса де Вака, адбылося знаёмства ў 1541 годзе.
Комплекс мае шырыню 2,7 км і ўключае ў сябе прыкладна 270 асобных вадаспадаў. Вышыня падзення вады дасягае 82 метры, але на большасці вадаспадаў крыху больш за 60 метраў. Найбуйнейшы вадаспад - Горла Д'ябла (ісп.: Garganta del Diablo) - U-падобны абрыў шырынёй 150 і даўжынёй 700 метраў. Мноства астравоў (у тым ліку даволі вялікіх) аддзяляюць вадаспады адзін ад аднаго. Прыкладна 900 метраў з агульнай шырыні ў 2,7 км не пакрытыя вадой. Вадаспады пазначаюць мяжу верхнаяга і ніжняга цячэнняў ракі Ігуасу.
Літаратура
правіць- Игуасу́ // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 237—238. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
правіць- Вадаспады Ігуасу на сайце Свет Вадаспадаў Архівавана 21 лютага 2008.
- 28 фатаграфій вадаспадаў Ігуасу
- Фатаграфіі Гарадоў Свету. Аргенціна. Вадаспады Ігуасу. Архівавана 3 сакавіка 2008. (англ.) (руск.) (іўрыт)
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 303 рус. • англ. • фр. |