Ерась
Е́рась (грэч. αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — свядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэння; вылучэнне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерассю» называюць любое свядомае адмаўленне ці скажэнне таго вучэння, якое лічыцца ісцінным.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Galileo_before_the_Holy_Office.jpg/280px-Galileo_before_the_Holy_Office.jpg)
Вызначэнні
правіцьЕратыкі звычайна не вызначаюць свае перакананні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасцяў у рамках ўсталяванай сістэмы вераванняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».
У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценне, таму ў Рускай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланнях. Прычына такой з'вы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісціна не магла забяспечыць чалавеку пазбаўленне.
Вытворныя паняцці
правіцьЕрасі ў хрысціянстве
правіцьЗ пункту гледжання артадаксальнага хрысціянства, наступныя вучэнні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя: