Перайсьці да зьместу

Heteromyidae

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Heteromyidae
Heteromys anomalus — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадCastorimorpha
СямействаHeteromyidae
Бінамінальная намэнклятура
Heteromyidae
Gray, 1868

Heteromyidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 69 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Паўночную Амэрыку, Цэнтральную Амэрыку, поўнач Паўднёвай Амэрыкі ад поўдня Канады да Эквадору. Многія віды жывуць у пустэльнях і сухіх лугах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад алігацэну Паўночнай Амэрыкі[2][3].

Гэта дробныя і сярэднія грызуны з даўжынёй цела 6–20 см і хвастом 5–21 см. Валасяны полаг адрозніваецца тэкстурай ад шаўкавістай і мяккай да калючай; колер таксама значна адрозніваецца, часта супадаючы з колерам глебы, на якой жывуць жывёлы. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Члены гэтага сямейства сілкуюцца насеньнем і іншымі часткамі расьлін, але часам рацыён ўключае ежу жывёльнага паходжаньня. Яны збіраюць насеньне ў зашчачныя мяшэчкі і захоўваюць іх у норах для наступнага спажываньня. Большасьць відаў рыюць складаныя тунэльныя сыстэмы з мноствам камер і адтулін на паверхню. Dipodomys могуць абыходзіцца без вады[3][2].

Сямейства Heteromyidae

  • падсямейства Dipodomyinae
    • род Dipodomys — 20 відаў
    • род Microdipodops — 2 віды
  • падсямейства Heteromyinae
    • род Heteromys — 17 відаў
  • падсямейства Perognathinae
    • род Perognathus — 10 відаў
    • род Chaetodipus — 20 відаў
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Heteromyidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 208, 209. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)