Перайсьці да зьместу

Children of Bodom

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Children of Bodom

Children of Bodom у Міляне, Італія, 2006 год
Гады з 1993
Краіна
Месца ўтварэньня Фінляндыя
Мова Ангельская
Жанр Melodic death metal
Выдавец Nuclear Blast
Spinefarm Records
Century Media
Удзельнікі Алексі Лайха
Роопэ Латвала
Янэ Вірман
Хэнка Сэпяля
Яска Раатыкайнэн
www.cobhc.com

Children of Bodomмэтал-гурт з Эспоо, Фінляндыя. Заснаваны ў 1993 годзе. Гурт грае хуткі задорны melodic death metal з элемэнтамі power/symphonic/black metal. Яскравая індывідуальнасьць гурта базуецца на практычна не змаўкаючых віртуозных гітарных (у духу Yngwie Malmsteen стылізаваных пад такіх кампазытараў як Нікола Паганіні і Вольфганг Амадэй Моцарт) і сінтэзатарных сола. Музыка, зь ледзь адчувальным уплывам фінскага фальклёру, кампазыцыйна багатая і зьменлівая. Назва была ўзятая пад уплывам забойстваў на возеры Бодам. Children of Bodom сьпяваюць па-ангельску.

Гурт быў заснаваны ў 1993 годзе гітарыстам Алексі Лайха і бубначом Яска Раатыкайнэн пад назвай IneartheD. Музыкі ведалі адзін аднаго зь дзяцінства і цікавіліся гэві мэталам, асабліва такімі гуртамі, як Stone, Entombed i Obituary. Яны разам з басістам Самулі Міетынэнам утварылі першы склад гурта. IneartheD запісаў першае дэма Implosion of Heaven цягам жніўня таго ж году.

Другі альбом, Hatebreeder, быў запісаны ў канцы 1998 і пачатку 1999 году. Першапачаткова ён быў названы Towards Dead End, але падчас знаходжаньня ў студыі хлопцы аддалі перавагу назьве Hatebreeder. За два тыдні да выхаду альбому сьвет пабачыў самотнік «Downfall». Сынгл суправаджаўся аднайменным відэа. Hatebreeder неўзабаве ўзначаліў чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.

У ліпені 1999 году посьпех сынглу «Downfall» і альбома Hatebreeder даў магчымасьць Children of Bodom заплянаваць тры канцэрты ў Японіі. Цягам гэтых канцэртаў было запісанае відэа Tokyo Warhearts у якім гурт прадэманстраваў уменьне бездакорна выконваць кампазыцыі і часам удасканальваць песьні, што зьяўляецца прыкметным дасягненьнем для гурта які запісаў толькі два альбомы.

З кастрычніка па сьнежань 2007, Children of Bodom запісвалі шосты студыйны альбом, які называецца Blooddrunk. Яго выхад заплянаваны на 15 красавіка 2008 году. Children of Bodom будуць браць удзел у Gigantour 2008 North American Tour з такімі гуртамі як Megadeth, In Flames, Job for a Cowboy i High on Fire. Children of Bodom — адзін зь першых гуртоў, які пацвердзіў свой удзел у Wacken Open Air 2008, дзе яны будуць граць з гуртамі Iron Maiden, Sonata Arctica i Avantasia. Children of Bodom анансаваны як адзін з удзельнікаў Download Festival 2008. Там яны сыграюць з гуртамі Judas Priest, Kiss i Motorhead. 8 сакавіка 2008 году Children of Bodom зладзілі першую аўтограф-сэсію ў Брытаніі. Яны падпісалі асобнікі іх новага сынглу «Blooddrunk» у фармаце CD, а таксама 7" i 12" вінілавых плястынак. Усяго было зроблена толькі 666 асобнікаў 12" плястынак.

Іхны чарговы студыйны альбом быў выдадзены ў 2013 годзе пад назовам «Halo of Blood».

Цяперашнія ўдзельнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Аляксандар Куопала: гітара (1996—2003)
  • Яні Пірысьёкі: клявішы (1995—1997)
  • Самулі Міетынэн: бас (1993—1996)

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «The Carpenter» (1997)
  • «Children of Bodom» (1998)
  • «Downfall» (1998)
  • «Hate Me!» (2000)
  • «You're Better Off Dead!» (2002)
  • «Needled 24/7» (2003)
  • «Trashed, Lost & Strungout» (2004)
  • «In Your Face» (2005)
  • «Blooddrunk» (2008)
  • «Hellhounds on My Trail» (2008)
  • «Smile Pretty for the Devil» (2008)
  • «Lookin' Out My Back Door» (2009)
  • «Was It Worth It?» (2011)
  • «Transference» (2013)
  • «Halo of Blood» (2013)
  • «Your Days Are Numbered» (2013)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Children of Bodomсховішча мультымэдыйных матэрыялаў