20 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
20 сакавіка́ — 80-ы дзень году (79-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 287 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1440 — у выніку змовы ў Троках забілі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча
- 1531 — Юры Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага
- 1585 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Вяліжу Магдэбурскае права і герб
- 1767 — пры падтрымцы арміі Расейскае імпэрыі ўтварылася Слуцкая канфэдэрацыя
- 1792 — Нацыянальны сход Францыі ўхваліў застасаваньне гільятыны
- 1815 — Напалеон са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён»
- 1916 — у часопіс «Annalen der Physik» паступіў артыкул А. Айнштайна з апісаньнем агульнае тэорыі рэлятыўнасьці
- 1933 — каля Мюнхэну нацысты збудавалі першы ў Трэцім Райху канцэнтрацыйны лягер Дахаў; першымі ягонымі вязьнямі былі прадстаўнікі нямецкае апазыцыі
- 1956 — абвяшчэньне незалежнасьці Тунісу
- 1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнае забудовы Высокага Места, супраць будовы станцыі мэтро Няміга не месцы Замчышча
- 1992 — Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову «Аб стварэньні Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- 1995 — у Полацку выйшаў першы нумар грэка-каталіцкае газэты «Царква»
- 2003 — пачатак вайны ў Іраку (паводле мясцовага часу)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1639 — Іван Мазэпа, гетман Украіны ў 1687—1709 гадах
- 1743 — Тыматэвуш Павал Ґажэнскі, рымска-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп познанска-гнезьненскі
- 1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург
- 1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык
- 1884 — Лявонці Стасевіч, праваслаўны сьвятар, рэпрэсаваны ў БССР
- 1895 — Эміль Фельдарф, польскі генэрал-падпольнік
- 1896 — Мойша Кульбак, пісьменьнік на ідыш беларускага паходжаньня
- 1898 — Язэп Здановіч, савецкі музыказнаўца-фальклярыст
- 1916 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца
- 1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1393 — Ян Непамуцкі, чэскі каталіцкі сьвяты, сьвятар, мучанік
- 1440 — Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі
- 1876 — Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст
- 1922 — Аляксандар Бурбіс, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, актор і рэжысэр
- 1929 — Фэрдынанд Фош, францускі вайсковы дзеяч, маршал Францыі
- 1976 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык
- 2023 — Анатоль Казлоў, беларускі пісьменьнік