19 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
19 лі́пеня — 201-ы дзень году (200-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 166 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1900 — пушчана парыскае мэтро
- 1923 — заснаваны горад Алдан
- 1930 — па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваныя Максім Гарэцкі, Фларыян Ждановіч
- 1949 — Лаос атрымаў незалежнасьць ад Францыі
- 1953 — урачыстае адкрыцьцё ГЭС Сяброўства народаў у Браслаўскім раёне
- 1953 — у Эстоніі пачалося тэлевяшчаньне
- 1988 — у Віцебску пабудаваны летні амфітэатар, самая вялікая сцэна ў Беларусі на 5400 месцаў для гледачоў. Менавіта тут штогод праводзіцца «Славянскі Базар у Віцебску»
- 1990 — Аляксій II склаў паўнамоцтвы Мітрапаліта Санкт-Пецярбурскага ў сувязі з выбраньнем патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі
- 1992 — у Маскве па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крадзяжу 55 цыстэрн з дызэльным палівам быў узяты пад варту Раман Абрамовіч
- 1994 — прэзыдэнтам Украіны стаў Леанід Кучма
- 2003 — Раналдыньнё пераходзіць у футбольны клюб «Барсэлёна»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1761 — Васіль Уладзімеравіч Пятроў (пам. 1834), расейскі фізык ды электратэхнік
- 1800 — Хуан-Хасэ Флёрэс (па-гішпанску: Juan José Flores) (пам. 1864), першы прэзыдэнт Эквадору
- 1800 — Аляксандар Восіпавіч Карніловіч, дзекабрыст, ваенны гісторык, літаратар
- 1834 — Эдгар Дэга (па-француску: Edgar Degas) (пам. 1917), францускі мастак, скульптар
- 1846 — Эдуард Чарлз Пікерынг, амэрыканскі астраном, акадэмік
- 1869 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, пэдагог ды грамадзкі дзяяч
- 1893 — Уладзімер Маякоўскі, расейскі савецкі паэт
- 1894 — Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі, брытанскі вайсковец, вэтэран першай і другой сусьветных войнаў, самы стары чалавер Вялікабрытаніі (пам. 2005)
- 1898 — Гербэрт Маркузэ, нямецкі філёзаф, сацыёляг, які распрацаваў «кактэйль» з марксізму, фройдызму ды экзістэнцыялізму, ідэоляг левых экстрэмістаў на Захадзе
- 1902 — Ільля Архіпавіч Уласенка, генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу
- 1909 — Сяргей Грыцавец, знакаміты савецкі лётчык-зьнішчальнік 1930-х, Двойчы герой Савецкага Саюзу
- 1934 — Аляксандар Шырвіндт, савецкі ды расейскі актор тэатра ды кіно, народны артыст РСФСР
- 1935 — Васіль Ліванаў, савецкі ды расейскі актор тэатра ды кіно, заслужаны артыст РСФСР
- 1938 — Вахтанг Кікабідзэ, савецкі ды грузінскі актор, сьпявак, сцэнарыст, рэжысёр, аўтар песень
- 1947 — Браян Мэй, гітарыст гурту Queen
- 1960 — Вера Сотнікава, расейская акторка
- 1962 — Энтані Эдвардз (па-ангельску: Anthony Charles Edwards), амэрыканскі актор
- 1971 — Віталь Клічко, украінскі баксэр
- 1987 — Уладзімер Ржэўскі, расейскі футбаліст, гуляе ў абароне за беларускі «БАТЭ»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1374 — Франчэска Пэтрарка, італьянскі паэт
- 1851 — Тамаш Зан, польскі паэт, сябра таварыства філяматаў
- 1943 — Уладзімер Ярмак, Герой Савецкага Саюзу, стралок, лейтэнант
- 1957 — Мікола Засім, беларускі паэт
- 1984 — Фаіна Ранеўская (нар. 1896), акторка, народная артыстка СССР
- 1990 — Георгі Буркоў (нар. 1933), савецкі актор тэатру ды кіно (фільмы «Яны змагаліся за Радзіму», «Каліна красная», «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!»)
- 2010 — Ігар Дабралюбаў, беларускі савецкі рэжысэр, сцэнарыст. Вядомы як стваральнік фільму «Белыя росы».
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- адна з датаў сьвятканьня Дня праграміста