Ян Казімер Кірдзей
Герб «Бэлты» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 8 красавіка 1685 |
Род | Кірдзеі |
Бацькі | Яўстах Кірдзей Соф’я з Храпавіцкіх |
Жонка | Дарота Ганна з Грыбоўскіх |
Дзеці | Флярыян Станіслаў, Уладзіслаў Антоні, Соф’я, Пудэнцыяна, Тэкля, Пэтранэля |
Дзейнасьць | вайсковец |
Ян Казімер Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1683—1684), кашталян троцкі (з 1684).
Трымаў Перавольскае і Філіпаўскае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Кірдзеяў гербу «Бэлты», сын Яўстаха, кашталяна жамойкага, і Соф’і з Храпавіцкіх.
У маладосьці ўдзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і швэдамі. Абіраўся паслом на соймы 1648 (браў удзел у абраньні каралём і вялікім князем Яна Казімера), 1670 (ягоны маршалак), 1672, 1674 (удзельнічаў у абраньні Яна Сабескага) і 1683, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 1677.
Быў каралеўскім дваранінам, гарадзенскім харунжым (з 1649) і маршалкам (з 1669). У 1660 узначаліў гарадзенскае паспалітае рушаньне пры абароне места ад маскоўскіх войскаў[1].
Ажаніўся з Даротай Ганнай Грыбоўскай. У шлюбе меў сыноў Флярыяна Станіслава і Ўладзіслава Антонія, а таксама дачок Соф’ю, Пудэнцыяну, Тэклю і Пэтранэлю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Кірдзеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0