Перайсьці да зьместу

Ягелёнія Беласток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягелёнія Беласток
Поўная назва па-польску: Jagiellonia Białystok Sportowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1920
Горад Беласток, Польшча
Стадыён Гарадзкі стадыён
Умяшчальнасьць: 22 386
Прэзыдэнт Цэзары Кулеша[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
jagiellonia.pl (пол.)

«Ягелёнія» (па-польску: Jagiellonia) — польскі футбольны клюб з гораду Беластоку. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Польшчы (2024), уладальнік Кубка Польшчы (2010) і Супэркубка Польшчы (2010). Клюб названы ў гонар караля Польшчы й Вялікага князя літоўскага Ўладыслава Ягайлы. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Гарадзкім стадыёне, які зьведаў рэканструкцыю ў 2014 годзе. Пасьля атрыманьня Кубку Польшчы «Ягелёнія» ўпершыню ў гісторыі ўзяла ўдзел у эўракубках, але каманда ня здолела кваліфікавацца ў Лігу Эўропы, саступіўшы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе грэцкаму клюбу «Арыс». У сэзоне 2018—2019 гадоў беластоцкая дружына зьбірала ў сярэднім 9458 наведвальнікаў на хатнія матчы ў лізе[4].

Матч паміж «Рухам» і «Ягелёнія» ў лістападзе 2009 году.

Клюб быў заснаваны жаўнерамі рэзэрвовага батальёну 42-га стралковага палку 30 траўня 1920 году. У першыя гады ўключна з 1923 годам большасьць матчаў каманды былі таварыскія сустрэчы альбо невялікія турніры ў самім Беластоку. Клюб далучыўся да акруговай лігі ў 1924 годзе, пачынаючы з Клясы Б акругі Вільні. У першы ж сэзон беластокцы атрымалі посьпех і адразу здабылі перамогу ў сваёй групе ў дэбютным сэзоне, атрымаўшы прасоўваньне ў Клясу А акругі Вільні. Праз паўзу ў турнірах матчаў у лігах у 1925 годзе не было[5]. Толькі ў 1926 годзе каманда дэбютавала ў галоўным дывізіёне віленскай акругі. У далейшыя гады каманда пагоршыла свае вынікі. У 1929 годзе беластоцкая каманда ўжо гуляла ў навастворанай Беластоцкай акрузе, а ў 1932 клюб пастанавіў аб’яднацца зь іншым камандай Зьвязу сельскай моладзі Беластоку. Новай назвай была абраная «Ягелёнія», як даніна памяць дынастыі Ягайлавічаў, якая некалькі стагодзьдзяў панавалі ў Рэчы Паспалітай[6]. У той жа час колерамі каманды сталі жоўты і чырвоны.

Напрыканцы 1930-х гадоў празь фінансавыя цяжкасьці клюб быў ліквідаваны. Большасьць гульцоў далучылася да складу беластоцкага клюбу «Сагітарыюс», які таксама спыніў сваё існаваньне праз пачатак Другой сусьветнай вайны. Па вайне «Ягелёнія» адрадзілася дзякуючы намаганьням Караля Кавальчынскага[7], але адраджэньне было нядоўгім. Ужо 20 чэрвеня 1946 году клюб быў распушчаны[7]. Наўзамен быў створаны клюб «Матор», які няблага вытупаў у рэгіянальных спаборніцтвах. У 1949 годзе паўстаў клюб «Будаўляны», які ў 1951 годзе аб’яднаўся з «Маторам». У 1955 годзе аб’яднаны клюб атрымаў назву «Ягелёнія», а 26 студзеня 1957 году адбылося зьліцьцё «Ягелёніі» і «Спарты». Клюб працягнуў свае выступы ў рэгіянальных спаборніцтвах.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Макс Стрыек 1996
3 Сьцяг Славеніі Аб Душан Стоінавіч 2000
4 Сьцяг Косава Аб Етмір Галіці 1996
5 Сьцяг Польшчы Аб Цэзары Поляк 2003
6 Сьцяг Польшчы ПА Тарас Раманчук (капітан) 1991
8 Сьцяг Партугаліі ПА Нэнэ 1995
9 Сьцяг Францыі Нап Лямін Дыябі-Фадыга 2001
10 Сьцяг Анголы Нап Афіміку Пулулу 1999
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Хэсус Імас 1990
14 Сьцяг Польшчы ПА Яраслаў Кубіцкі 1995
16 Сьцяг Чэхіі Аб Міхал Сачак 1996
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Д’егес 1996
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Мікі Вільяр 1996
21 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Дарка Чурлінаў (ар. Бэрнлі) 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Славаччыны Нап Пэтэр Ковачык (ар. Кома) 2001
29 Сьцяг Польшчы Нап Марцін Лісткоўскі 1998
33 Сьцяг Польшчы Бр Бартломей Жынэль 1998
38 Сьцяг Польшчы Нап Даміян Вайдакоўскі 2005
39 Сьцяг Францыі ПА Арэльен Нгіямба 1999
44 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Маўтыньню (ар. Спэцыя) 1998
50 Сьцяг Польшчы Бр Славамер Абрамовіч 2004
51 Сьцяг Польшчы Нап Алян Рыбак 2006
66 Сьцяг Польшчы Бр Мілаш Пекутоўскі 2006
71 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Стыпулкоўскі 2006
72 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Скшыпчак 2000
82 Сьцяг Партугаліі Аб Томаш Сылва 1999
99 Сьцяг Нарвэгіі Нап Крыстафэр Гансэн 1994

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]