Перайсьці да зьместу

Эзатэрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эзатэрызм (ад старажытнагрэцкага слова ἐσωτερικός — унутраны) — сукупнасьць ведаў, зьвестак, якія не даступныя нясьведаючым у містыцы, асобым ўспрыманьні сьвету й рэальнасьці, адлюстроўваецца ў «псыхадухоўных практыках». Эзатэрыка вывучае элемэнты сьветапогляду, займаецца спробамі адшукаць сябе й часта мяжуе зь філязофіяй, часта абапіраецца на псыхалягічны стан чалавека й псыхалёгію[1]. У нейкай меры эзатэрыка можа дапамагаць людзям прыйсьці да стану прасьветленасьці й спакою[2]. Але нельга не адзначыць, што такія «псыхадухоўныя практыкі» могуць сапсаваць стан чалавека, нават у псыхічным пляне.

Традыцыйная псыхалёгія не прызнае эзатэрыку. Таксама вельмі часта яе адносяць да сьпісу псэўданавук[3].

Веды, якія атрымалі падчас эзатэрычныга попыту й практык, не прызнаюцца навукамі, пакуль у гэтым ня знойдзецца навуковага пацьверджаньня[4].

Пра эзатэрыку казалі яшчэ старадаўнія навукоўцы, як прыклад: Арыстотэль, Пітагор, Плятон і йншыя. Яна шматлікая й распаўсюджаная ва ўсім сьвеце, і падзяляецца на шэраг тайных антынавуковых вучэньняў: акультызм, альхімія, антрапасофія, астралёгія, ваджраяна, гнастыцызм, ёга, кабала, тэасофія, масонства, магія, мандэялізм, суфізм і йншыя[5].

Некаторыя мовазнаўцы й эзатэрыкаведы вызначаюць, што рэлігія — гэта абмежаванае ўяўленьне пра эзатэрыку, якое адлюстроўваецца ў абрадах, цырымоніях, рытуалах і йнш. У гэтым ёсьць сэнс, бо й рэлігія, і эзатэрыка абапіраюцца на філязофію, традыцыі, псыхалёгію й інш[5].

Навуковая літаратура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Faivre A. Access to Western Esotericism. Albany: SUNY Press, 1994.

Faivre A. Theosophy, Imagination, Tradition: Studies in Western Esotericism. Albany: SUNY Press, 2000.

Stuckrad K. von (ням.)рас. Western Esotericism: A Brief History of Secret Knowledge. London / Oakville: Equinox, 2005.

Rubenis A. «Viduskaiku kultūra Eiropā», Zvaigzne ABC, 2002.

Vecvagars M., Ķemere I. « Selections from The Pre-socratic Thinkers.PartI» LatvianTimes 2001.

Walker B. Encyclopedia of Esoteric Man: The Hidden Side of the Human Entity.

Routledge and Kegan Paul, London, 1977, ISBN 0-7100-8479-X.

Walker B. Man and the Beasts Within: The Encyclopedia of the Occult, the Esoteric, and the Supernatural, Stein & Day, New York, 1978, ISBN 0-8128-1900-4.

Dictionary of Gnosis and Western Esotericism W. J. Hanegraaff (ed.) in collaboration with Antoine Faivre (анг.), Roelof van den Broek (анг.) & Jean-Pierre Brach, 2 vols., Brill, Leiden 2005.

Hanegraaff W. J. 'The Study of Western Esotericism: New Approaches to Christian and Secular Culture' // New Approaches to the Study of Religion, vol. I: Regional, Critical, and Historical Approaches / Eds. Peter Antes, Armin W. Geertz & Randi R. Warne. Berlin / New York: Walter de Gruyter, 2004.

  1. ^ крыніца на замежнай мове: Рау И. А. Эзотеризм в методологии историко-философского исследования(На прим. гегелеведния))//Философские науки. 1985. №1. С. 108—117
  2. ^ http://pijary.info/?p=5756
  3. ^ Акудовіч 1998 — Акудовіч, В. Мяне няма: Роздумы на руінах чалавека: Бел. гуманітар. адукац.-культурн. цэнтр, 1998. С. 190—202
  4. ^ крыніца на замежнай мове: Стерледев, 2006, с. 40-60
  5. ^ а б https://web.archive.org/web/20230607062310/https://centres.exeter.ac.uk/exeseso/