Эдўін Габл
Эдўін Габл | |
Edwin Hubble | |
Дата нараджэньня | 20 лістапада 1889[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Маршфілд, Мізуры, ЗША |
Дата сьмерці | 28 верасьня 1953[4][2][5][…] (63 гады) |
Месца сьмерці | Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | silent stroke[d] і інсульт |
Месца пахаваньня |
|
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, астрафізык, касмоляг |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | Ерская абсэрваторыя, Маўнт-Ўілсанская абсэрваторыя |
Вядомы як | аўтар Закону Габла |
Сябра ў | Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][8] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Edwin Brant Frost[d][7] |
Узнагароды | Мэдаль Кэтрын Брус, стыпэндыя Родса |
Подпіс | |
Эдўін Паўэл Габл (па-ангельску: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Мізуры, ЗША — 28 верасьня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі астраном. У 1914—1917 гадах працаваў у Еркскай абсэрваторыі, з 1919 году — у абсэрваторыі Маўнт-Ўілсан. Чалец Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 году.
Грунтоўна зьмяніў разуменьне Сусьвету, пацьвердзіўшы існаваньне іншых галяктык, а ня толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфэкту Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэньне», назіранага ў сьветлавым спэктары выдаленых галяктык, узрастае прапарцыйна адлегласьці да той ці іншай галяктыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыйная залежнасьць стала вядомая як Закон Габла, на два гады раней гэта ж адкрыцьцё зрабіў бэльгійскі навуковец Жорж Лемэтр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэньня як доплераўскага эфэкту была раней прапанаваная амэрыканскім астраномам Вэста Слайфэрам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдўін Габл. Аднак Эдўін Габл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэньня тэорыі мэтрычнага пашырэньня прасторы (анг. Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднастайным і ізатропным пашырэньні касьмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусьвету.
Асноўныя працы Эдўіна Габла прысьвечаны вывучэньню галяктык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасьці на галяктыкі й газа-пылавыя туманнасьці. У 1924—1926 гадох выявіў на фатаздымках некаторых бліжэйшых галяктыкаў зоркі, зь якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сыстэмы, як то наш Млечны Шлях. У 1929 годзе выявіў залежнасьць паміж чырвоным зрушэньнем галяктык і адлегласьцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід №1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).
У гонар Габла названы астэроід №2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Габл), а таксама знакаміты касьмічны тэлескоп «Габл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эдўін Габл нарадзіўся ў сям’і страхавога кіраўніка Джона Паўэла Габла й Вірджыніі Ліі Джэймз, у горадзе Маршфілд, штат Мізуры. У 1900 годзе яны пераехалі ў горад Ўітан, штат Іліной. У раньнія гады, Эдўін Габл быў больш вядомы сваімі атлетычнымі заслугамі, чым інтэлектуальнымі, хоць і атрымліваў цалкам добрыя ацэнкі па ўсіх прадметах у школе, за выключэньнем бадай што граматыцы. Ён сем разоў займаў першае месца й адзін раз трэцяе (у 1906 годзе) у школьных спаборніцтвах сярод старэйшых клясаў па лёгкай атлетыцы. У тым жа годзе ён усталяваў рэкорд па скачках у вышыню сярод старшаклясьнікаў штату Іліной. Іншым ягоным захапленьнем была рыбная лоўля нахлыстам, а таксама аматарскі бокс.
Эдўін Габл вучыўся ў Чыкагаўскім унівэрсытэце, дзе сканцэнтраваўся на матэматыцы, астраноміі, філязофіі, што дало яму ступень бакаляўра ў 1910 годзе. Ён таксама быў чальцом студэнцкага аб’яднаньня пад назвай Капа Сыгма (анг. Kappa Sigma Fraternity), і ў 1948 годзе быў названы «чалавекам года» Капы Сыгмы. Тры гады ён правучыўся ў Каралеўскім каледжы (анг. The Queen's College)—- адным са складовых каледжаў пры Оксфардзкім унівэрсытэце ў Ангельшчыне, куды быў прыняты пасьля атрыманьня ступені бакаляўра й стаўшы адным зь першых уладальнікаў стыпендыі Родса Оксфардзкага ўнівэрсытэту. У каледжы Эдўін першапачаткова вывучаў юрыспрудэнцыю замест навукі (якую ён паабяцаў вывучаць свайму памерламу бацьку), а затым дадаў вывучэньне літаратуры й гішпанскай мовы, што дало яму магчымасьць атрымаць акадэмічную ступень магістра. Некаторыя ягоныя набытыя брытанскія манеры й стыль адзеньня засталіся зь ім на ўсё жыцьцё, якія часам раздражнялі амэрыканскіх калегаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20110630015230/http://hubble.nasa.gov/overview/hubble_bio.php
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ HUBBLE EDWIN POWELL // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ Хаббл Эдвин Пауэлл (рас.) / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Edwin Powell Hubble // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эдўін Габл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эдўін Габл на сайце peoples.ru